Простае шчасце людское – з хлеба, сабранага ў полі…
Радасныя навіны данесліся 20 жніўня з ААТ “Азярыцкі-Агра” – хлебаробы гаспадаркі першымі ў раёне завяршылі ўборку зерневых і зернебабовых культур. Таленавітасць, працавітасць і адданасць любімай справе працаўнікоў таварыства не засталіся без увагі кіраўніцтва раёна. Старшыня Смалявіцкара райвыканкама Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў накіраваў віншавальны адрас дырэктару сельскагаспадарчага прадпрыемства “Азярыцкі-Агра”, члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Ніне Вікенцьеўне Жалязновай. Ад імя Смалявіцкага райвыканкама і Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў ён павіншаваў кіраўніцтва і ўсіх працаўнікоў гаспадаркі з завяршэннем жніва і падзякаваў за працу. “Вы дабіліся добрых вынікаў у зборы ўраджаю збожжа,напружана працавалі ў час жніва, паказваючы працоўны гераізм. Сёння можна...
Подробнее