На Беларусі Бог жыве
Падчас навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася на мінулым тыдні ў сярэдняй школе №5 г. Смалявічы, мне пашанцавала пазнаёмыцца з цікавым чалавекам — вядомым жывапісцам, манументалістам, графікам, сябрам Саюза мастакоў Беларусі Алесем Квяткоўскім. Алесь Адамавіч апынуўся на форуме невыпадкова. На другім паверсе ўстановы адукацыі, акурат каля актавай залы, размешчана выстава “На Беларусі Бог жыве”, якую стварылі студэнты-архітэктары БНТУ падчас вандровак па краіне са сваім кіраўніком — А.Квяткоўскім. На карцінах адлюстраваны мясціны, звязаныя з постаццю Эдварда Вайніловіча, вядомага як фундатара Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра выставу мой суразмоўца распавадае шмат цікавага, ён пераходзіць ад адной карціны да другой і ўсё размаўляе, усміхаецца,...
Подробнее