Водгукі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі не абыйшлі бокам і наш смалявіцкі край. Яшчэ напярэдадні, вясной і летам 1917 года, на Смалявіччыне атрымаў распаўсюджанне ажыўлены рэвалюцыйны рух. У чэрвені-ліпені 1917 года на буйнейшым прадпрыемстве мястэчка – Смалявіцкай фабрыцы шавецкіх вырабаў – адбылася масавая забастоўка рабочых. Усе 125 работнікаў фабрыкі пакінулі свае рабочыя месцы, патрабуючы ад адміністрацыі павелічэння заработнай платы, адмены здзельных работ, паляпшэння ўмоў працы і быту. Забастоўка працягвалася адзінаццаць дзён і закончылася частковай перамогай: зарплата была павялічана на сорак працэнтаў, здзельная работа адменена, адміністрацыя згадзілася заплаціць рабочым за сем дзён вымушанага прастою.
Водгукі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі не абыйшлі бокам і наш смалявіцкі край. Яшчэ напярэдадні, вясной і летам 1917 года, на Смалявіччыне атрымаў распаўсюджанне ажыўлены рэвалюцыйны рух. У чэрвені-ліпені 1917 года на буйнейшым прадпрыемстве мястэчка – Смалявіцкай фабрыцы шавецкіх вырабаў – адбылася масавая забастоўка рабочых. Усе 125 работнікаў фабрыкі пакінулі свае рабочыя месцы, патрабуючы ад адміністрацыі павелічэння заработнай платы, адмены здзельных работ, паляпшэння ўмоў працы і быту. Забастоўка працягвалася адзінаццаць дзён і закончылася частковай перамогай: зарплата была павялічана на сорак працэнтаў, здзельная работа адменена, адміністрацыя згадзілася заплаціць рабочым за сем дзён вымушанага прастою.
Выступленні рабочых адбыліся і ў жніўні таго ж года. Іх патрабаванні — ўстанаўленне рабочага кантролю, адмена штрафаў і звышурочных работ. У гэты ж час на Смалявіччыне адбыўся шэраг хваляванняў сялян. Ішоў захоп панскіх сенажацей і пасеваў сельгаскультур і лясоў.
Савецкая ўлада ў мястэчку была ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года. Тады ў населеным пункце налічвалася 387 гаспадарак і пражывала 2336 жыхароў. Былі праведзены першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні, накіраваныя на паляпшэнне ўмоў працы і быту працоўных. Аднак ажыццяўленню пераўтварэнняў перашкаджала ўнутраная і знешняя контррэвалюцыя, якая не хацела прымірыцца з існаваннем савецкай улады. Пачалася ваенная інтэрвенцыя. З лютага па снежань 1918 года Смалявічы, як і ўся тэрыторыя сучаснага раёна, была акупіравана войскамі імперыялістычнай Германіі, а са жніўня 1919 да ліпеня 1920 года – белапалякамі. Смалявічы апынуліся пад кантролем легіянераў першага польскага корпуса пад кіраўніцтвам Доўбар-Мусніцкага.
Дзеянні акупацыйных улад на Смалявіччыне, як і на ўсёй акупіраванай Беларусі, вызначаліся рабаўніцкім характарам. Са Смалявічаў за мяжу было вывезена абсталяванне шклозавода, лесапільнага завода, фабрыкі шавецкіх вырабаў, паравога млына.
10 жніўня 1919 года польскія войскі ўшчыльную падыйшлі да Смалявічаў. На подступах да мястэчка, непадалёк ад чыгуначнай станцыі “Смалявічы”, адбыўся ўпарты бой. Мястэчка абаранялі стралковыя брыгады, браніраваны цягнік. Бой працягваўся два дні. Але чырвонаармейцы вымушаны былі адыйсці ў бок Барысава. На тэрыторыі Смалявіцкай воласці захопнікі ліквідавалі ўсе здабыткі савецкай ўлады, адраджаліся капіталістычныя парадкі. У Смалявічах польскімі легіянерамі быў створаны буйны канцэнтрацыйны лагер палонных чырванаармейцаў.
9 ліпеня 1920 года акупанты былі адкінуты часцямі Чырвонай Арміі ад Смалявічаў. Бой за мястэчка вёў 242-і Волжскі полк 27-й Омскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі , якім камандаваў герой грамадзянскай вайны Сцяпан Сяргеевіч Вастрацоў.
У гады грамадзянскай вайны многія нашы землякі ваявалі на яе франтах. На жаль, у архівах захавалася вельмі мала звестак аб змагарах. Сёння мы прыводзім той спіс удзельнікаў грамадзянскай вайны – жыхароў Смалявіччыны, які быў сабраны супрацоўнікамі Смалявіцкага райкома Кампартыі Беларусі толькі ў 1990 годзе. Вось хто ў ім значыўся:
Смалявіцкі гарпасялковы Савет:
Бараніхін Аляксандр Пятровіч, Бортнік Фёдар Арцёмавіч, Гоцман Міхаіл Антонавіч, Грак Павел Рыгоравіч (вёска Рабы Слуп), Дзяркач Уладзімір Вікенцьевіч, Ляонтаў Данііл Іосіфавіч, Ляўкоў Пётр Рыгоравіч (вёска Прысынак), Мікуліч Серафім Канстанцінавіч (вёска Крыніца), Папковіч Адам Паўлавіч (вёска Уборкі), Томуць Мікалай Андрэевіч, Шабан Пётр Фролавіч.
Верхменскі сельсавет:
Баран Мікалай Аляксандравіч (Верхмень), Дулеба Васіль Сямёнавіч (Студзёнка), Салодкі Емяльян Яфімавіч (Дуброва), Федаровіч Мікалай Міхайлавіч (Верхмень), Чысты Павел Канстанцінавіч (Студзёнка).
Драчкаўскі сельсавет:
Юшко Каленік Канстанцінавіч (Ляды),
Емяльянаўскі сельсавет:
Лашук Аляксандр Мікалаевіч (Каменка), Раткевіч Пётр Іванавіч (Ізбіцкае).
Жодзінскі сельсавет:
Казлоўскі Мікалай Міхайлавіч (Трубянок), Казлоўскі Павел Міхайлавіч (Трубянок), Красоўскі Якаў Герасімавіч (Будагова), Наско Павел Пятровіч (Глінішча), Радзюк Міхаіл Пахомавіч (Высокія Ляды), Сіняўскі Канстанцін Пятровіч (Яловіца), Шаблоўскі Франц Францавіч.
Забалацкі сельсавет:
Дзерах Аляксандр Васільевіч (Старына), Кірыльчык Фёдар Васільевіч (Мікалаевічы), Міхейчык Іван Аляксандравіч (Масцішча), Мультан Уладзімір Іванавіч (Ганчароўка), Папковіч Міхаіл Ігнацьевіч (Чарніца), Скуратовіч Міхаіл Карпавіч (Ганчароўка).
Курганскі сельсавет:
Альшэўскі Уладзімір Сцяпанавіч (Пацічова), Баярэвіч Васіль Цімафеевіч (Дабраводка), Кляніцкі Мікалай Сідаравіч (Кляннік).
Пліскі сельсавет:
Гуркоў Уладзімір Алімпіевіч (Пеліка), Ляшкевіч Ануфрый Францавіч (Пліса), Шушкевіч Віктар Андрэевіч (Зарэчча).
Прылепскі сельсавет:
Няхайчык Іван Мікалаевіч (Ляды).
Пятровіцкі сельсавет:
Ганісеўскі Уладзімір Браніслававіч (Узбарогі), Жалудка Мікалай Лаўрэнцьевіч (Куляшоўка), Семіжон Аляксандр Раманавіч (Пятровічы).
Ужо наш сучаснік, жыхар вёскі Чарніца, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, кавалер многіх баявых узнагарод, Уладзімір Міхайлавіч Папковіч колькі гадоў назад на старонках нашай газеты расказваў пра сваіх землякоў, якія адважна змагаліся на франтах грамадзянскай вайны. Ураджэнец вёскі Чарніца Апанас Захаравіч Папковіч са шматдзетнай сялянскай сям’і ў 1914 годзе быў прызваны ў армію, служыў шафёрам бронемашыны. Прымаў удзел у рэвалюцыйных падзеях 1917 года. Праз год яму выпала магчымасць пабываць на радзіме. Разам з сябрамі-аднавяскоўцамі Іванам Рыгоравічам і Уладзімірам Ігнатавічам Папковічамі, якіх ён загітаваў, каля Оршы перайшлі лінію фронту і дабраліся да Масквы. У Цэнтраброні іх залічылі ў кадравы састаў Чырвонай Арміі. Апанас атрымаў бронемашыну, а сяброў накіравалі на падрыхтоўку. Пазней яны ўсе разам ваявалі ў аўтабронеатрадзе. Змагаліся на Украіне з дзянікінцамі, у Крыме – з войскамі Урангеля. Там у баях асабліва вызначыўся экіпаж Папковічаў. У час жорсткіх баёў на Перакопскім напрамку быў цяжка паранены і памёр ад ран кулямётчык Уладзімір Папковіч. Апанас Папковіч, камандзір бронемашыны, быў удастоены ордэна Чырвонага Сцяга. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ён жыў у Маскве, у Айчынную вайну ўдзельнічаў у абароне сталіцы ад фашыстаў. Пасля вайны не раз наведваў родныя мясціны. Камісар бронемашыны Іван Папковіч пасля дэмабілізацыі працаваў дырэктарамзавода ў Кіеве, потым вярнуўся ў Беларусь, працаваў у пракуратуры Мінскай вобласці. Загінуу на фронце ў 1944 годзе. Няхай будзе добрая памяць нашым слаўным землякам.
…Толькі ў 1921 годзе пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавору насельніцтва Смалявіччыны змагло прыступіць да будаўніцтва новага, савецкага, ладу.
Адразу ж пасля вызвалення мястэчка ў Смалявічах быў адноўлены валасны рэвалюцыйны камітэт на чале са старшынёй М.Ермаковічам і і сакратаром Я.Кранцэвічам. Рэўком ажыццяўляў дэкрэты савецкай улады, займаўся нарыхтоўкай хлеба для Чырвонай Арміі, арганізоўваў дапамогу галадаючым, кіраваў усімі арганізацыйна-гаспадарчымі справамі, адраджэннем разбуранай гаспадаркі, праводзіў палітычную работу сярод насельніцтва.
5 кастрычніка 1920 года быў створаны Смалявіцкі валасны камітэт. Воласць была падзелена на 26 паветаў: Азярыцка-Слабадскі, Астроўскі, Будагоўскі, Высакалядскі, Вяліказалужскі, Градскі, Дамашанскі, Дубраўскі, Дынараўскі, Емяльянава-Кашынскі, Жажэлкаўскі, Жодзінскі, Забалоцкі, Загорскі, Калюжскі, Каменскі, Люткаўскі, Малазалужскі, Масцішчанскі, Мікалаеўскі, Пліскі, Прысынкаўскі, Старынскі, Чарналіпскі, Чэрнікаўскі, Яловіцкі.
У 1924 годзе на тэрыторыі Беларусі было ліквідавана старое адміністратыўнае дзяленне на губерніі, воласці, паветы і ўстаноўлена новае — на акругі, раёны, сельсаветы. З гэтага часу Смалявічы сталі цэнтрам раёна, які тады дзяліўся на 11 сельсаветаў.
Э.ПАТАПЧЫК.
На здымках: удзельнікі грамадзянскай вайны, былыя жыхары вёскі Чарніца Папковічы.
Информацию читайте в № 337-340 от 5.11.2016г.