Музей-сядзіба «Пружанскi палацык» – адзіная адноўленая сядзіба стылю мадэрн у Беларусі.
Музей-сядзіба размешчаны ў будынку гарадскога сядзібнага дома – помніка архітэктуры ХIХ стагоддзя. Гэта праект вядомага польскага архітэктара Ф.М.Ланцы, вызначаецца як італьянская вясковая віла ў неарэнесансным стылі. Пабудаваў яе шляхціч Валенцій Швыкоўскі. Яна стала аздобай усяго горада. Каля будынка знаходзілася аранжарэя з вялікай колькасцю экзатычных раслін – падобнай калекцыі не мелі нават Радзівілы. Вакол сядзібы раскінуўся прыгожы англійскі парк.

У 1895 годзе сядзібу набывае род Кляйнміхелей. Маёнтак належыў Веры, унучцы міністра шляхоў зносін П.А. Кляйнміхеля. Па маці яна была сваячкай Наталлі Ганчаровай – жонкі рускага паэта А.С. Пушкіна. У сядзібе яна жыла некалькі год напярэдадні першай сусветнай вайны, потым здавала будынак у арэнду павятоваму староству.
За гісторыю існавання сядзібы яе наведалі шмат вядомых людзей: пісьменнік Ю.Крашэўскі, мастак Н.Орда, этнограф М.Федароўскі.
У час вайны і пасля яе ў палацыку знаходзіліся розныя дзяржаўныя ўстановы.
З 1989 па 1998 год сядзіба была на рэстаўрацыі.
У 1998 годзе сюды пераязджае краязнаўчы музей, які стаў называцца музей-сядзіба «Пружанскі палацык». Музей адчыніў свае дзверы ў 1999 годзе. Фонды музея складаюць больш за 6500 музейных прадметаў.
Для наведвання адчынены 13 экспазіцыйных і выставачных залаў, агульнай плошчай 408 кв.м. Тут можна наведаць інтэр’еры сядзібнага дома ХIХ стагоддзя: салон, кветкавую залу, паляўнічы кабінет і інш. У выставачнай зале рэгулярна праходзяць разнастайныя мастацкія, адукацыйныя, краязнаўчыя выставы.
Сённяшні музей стаў вядомы як грамадска-культурны навуковы цэнтр. У ім праходзяць музыкальна-літаратурныя вечарыны, навуковыя канференцыі па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны. Штогод музей наведваюць больш за 10 000 турыстаў, у тым ліку з замежжа.
Падрыхтавала Н.ТЫШКОЎСКАЯ.
Информацию читайте в номере 349-352 от 22.11.2017 г.