У пачатку пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя амерыканскі пісьменнік Рой Бродберы напісаў свой фантастычны раман “451 градус па Фарэнгейту”. Гэта твор аб будучыні, будучыні, у якой спальваюць кніжкі, спальваюць памяць чалавецтва і аб тым, што адбываецца ў свеце, калі спальваюць памяць. І нельга не пагадзіцца з меркаваннем пісьменніка: “Самі па сабе мы нічога не значым. Не мы ўяўляем каштоўнасць, а тое, што мы зберагаем унутры сябе. Калі-небудзь яно згодзіцца людзям. Мы – памяць чалввецтва”.

У пачатку пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя амерыканскі пісьменнік Рой Бродберы напісаў свой фантастычны раман “451 градус па Фарэнгейту”. Гэта твор аб будучыні, будучыні, у якой спальваюць кніжкі, спальваюць памяць чалавецтва і аб тым, што адбываецца ў свеце, калі спальваюць памяць. І нельга не пагадзіцца з меркаваннем пісьменніка: “Самі па сабе мы нічога не значым. Не мы ўяўляем каштоўнасць, а тое, што мы зберагаем унутры сябе. Калі-небудзь яно згодзіцца людзям. Мы – памяць чалввецтва”.

Велізарнай трагедыяй для народаў стала Другая сусветная вайна, якая крывавым катком прайшлася па лёсах і жыццях многіх нашых родных, свякоў і блізкіх людзей. І тыя суровыя гады нельга выкрэсліць з людской памяці. Засталося ўжо мала жывых сведак тых падзей, але настаў час, калі ўсё гучней пачынаюць гаварыць гістарычныя дакументы. Дзякуючы гэтым каштоўным сведкам, мы маем магчымасць на канкрэтным матэрыяле даведацца, што ўяўляла сабой паўсядзённае жыццё жыхароў нашай мясцовасці падчас вайны.

Пасля акупацыі Смалявіччыны немцы пачалі ўсталёўваць тут свае парадкі. Перш за ўсё яны змянілі назвы дзяржаўных устаноў. Замест райвыканкама з’явілася павятовая ўправа. Старшынёй гэтай установы быў нехта Лісоўскі. Сельсаветы былі пераўтвораны ў воласці. І наш Емяльянаўскі сельсавет быў пераўтвораны ў Емяльянаўскую воласць. Быў перапісаны ўвесь жыллёвы фонд раёна: колькасць хат у кожнай вёсцы, да якога калгаса вёска адносілася.

Падвергліся перапісу работнікі ўсіх медыцынскіх устаноў раёна. Згодна гэтага перапісу на пачатку вайны ў раёне было 12 урачоў, 6 зубных урачоў, 14 фельчараў, 5 медсясцёр, адзін фармацэўт. Быў выдадзены загад, у якім гаварылася, што ўсе лекары павінны выкарыстоўваць медыкаменты з асаблівай беражлівасцю і прымаць усе меры, каб лекі не трапілі ў рукі бандытаў, як немцы называлі партызан. Аднак асноўнымі пастаўшчыкамі лекаў для партызан якраз і былі медыцынскія ўстановы. Захаваліся дакументы, якія сведчаць, што ў час вайны ў Смалявіцкай бальніцы працаваў хірург К.К.Ціхаміраў. Гэта быў вопытны ўрач, які выратаваў жыцці многім жыхарам раёна, у тым ліку і нашай маці Ніне Васільеўне, калі яна захварэла на тыф. Пазней Ціхаміраў знаходзіўся ў партызанскай брыгадзе “Смерць фашызму”, лячыў раненых і хворых партызан і мясцовых жыхароў.

Для ўсіх жыхароў сельскай мясцовасці немцы ўвялі харчовы падатак у памеры 200 кг мяса з кожнай сям’і штогод. У некаторых мясцовасцях у лік такіх нарыхтовак немцы залічвалі яйкі, рыбу. Апроч так званага ваеннага збору, фашысты яшчэ і няшчадна рабавалі насельніцтва. У архіве Мінскай вобласці захаваліся заявы і акты, напісаныя жыхарамі вёскі Трубічына ваеннай пары на імя спадара Лісоўскага, старшыні воласці, з просьбай залічыць у лік нарыхтовак жывёлу, якую забралі немцы. Жыхары Трубічына склалі камісію з аднавяскоўцаў Мікалая Адамавіча Шабана, Сцяпана Аляксандравіча Сцефановіча і Міхаіла Ігнатавіча Сухадольскага. Пасля кожнага налёту немцаў камісія складала акт аб тым, у каго якую жывёлу забралі. У адным з дакументаў напісана: “…прыбылі жаўнеры 20 верасня 1942 года і забралі ў Казака Віктара Іллюкова 6 гусей па 4 кіло кожная. Ніякіх дакументаў не далі”. У падобных жа актах адзначалася, што пазбавіліся сваіх гусей жыхары Трубічына Рыгор Андрэевіч Тылецкі, Аўлас Барысавіч Казак, Мікола Барысавіч Казак. Вядома, што гітлераўскія ваякі не галадалі, але ўсё роўна рабавалі насельніцтва. І сяляне пачалі хаваць буйную жывёлу ў лясах.

Былы разведчык партызанскай брыгады “Смерць фашызму” Міхаіл Іванавіч Кіслоў, пасля вайны – настаўнік сярэдняй школы №2 г.Смалявічы, успамінаў на старонках газеты “Ленінскі заклік” у 1966 годзе: “Была ў нас у 1943 годзе аперацыя, якая атрымала назву “Трубічынская”. Немцы вырашылі абрабаваць мірнае насельніцтва вёскі Трубічына, а моладзь забраць у Германію. Атрымаўшы такія даныя, мы загадзя папярэдзілі жыхароў, і тыя, забраўшы жывёлу і маёмасць, пайшлі ў лес. Уварваўшыся ў вёску, гітлераўцы кінуліся па хатах і хлявах, але нічога не знайшлі”.

У вайну сталі дэфіцытнымі такія патрэбныя людзям у паўсядзённым жыцці рэчы як соль, запалкі, мыла, махорка. Насельніцтва вымушана было выменьваць гэтыя рэчы ў нямецкіх ваенных або на рынку на харчовыя прадукты. За карабок запалак, напрыклад, немцы бралі курыцу або дзесятак яек, за асьмушку табаку патрабавалі 25-30 яек. Асьмушкай называлася ўпакоўка махоркі ў 125 грамаў.

Мне даводзілася чуць ад ветэранаў вайны, што многія нашы салдаты здабывалі агонь так, як рабілася гэта яшчэ ў старажытныя часы: шляхам высякання іскры. Для гэтага меўся такі набор: кавалачак жалеза, каменьчык і шматок старой тканіны ці ваты, выцягнутай з ватоўкі.

Распачатыя нямецкімі ўладамі пераўтварэнні на захопленай тэрыторыі закранулі і сістэму адукацыі. У прымусовым парадку прызначаліся кіраўнікі школ. У чэрвені 1942 года выйшла распараджэнне камісара Мінскай акругі, згодна якога па Смалявіцкаму раёну ў школах скарачалася 110 настаўніцкіх месц, а скарочаныя настаўнікі, гаварылася ў дакуменце, будуць выкарыстаны для працы ў Заходняй частцы Беларусі. За нежаданне прыняць такія ўмовы людзям пагражала суровае пакаранне. У выніку – большасць настаўнікаў папоўнілі партызанскія атрады.

Многія школы на тэрыторыі раёна не працавалі, як адзначалася ў справаздачах шэрагу кіраўнікоў школ, па той прычыне, што “памяшканне школы занята вайсковымі часткамі”.  У мястэчку Смалявічы ў сярэдняй беларускай школе стаяла нямецкая конніца. У Руднянскай школе былі выбіты вокны, Емяльянаўская і Каменская школы не маглі працаваць “з-за пагрозы бандытызму”.

У Нацыянальным архіве Беларусі мне сустрэліся дакументы, якія апавядалі, як руйнавалася і знішчалася наша Шпакоўшчына. У афіцыйным акце ад 15 кастрычніка 1943 года партызанка Казлоўская Клава Ф. у прысутнасці грамадзян вёскі Шпакоўшчына Казака Пётры, Герасімовіч Тані паведамляла, што 27 верасня 1943 года нямецка-фашысцкімі войскамі з паліцыяй была акружана вёска Шпакоўшчына, абрабавана і спалена. Згарэла 58 дамоў. Насельніцтву ўдалося ўцячы і выратавацца. Да вайны ў Шпакоўшчыне было 68 хат. Вярнуўшыся на свае зруйнаваныя падворкі, паплакаўшы і пагараваўшы, жыхары пачалі будаваць зямлянкі, прыстасоўваць пад жыллё тое, што не згарэла. А пазней – 5 і 7 сакавіка 1944 года фашысты знішчылі і гэтыя пабудовы.

Знішчэнне нашай вёскі фашыстамі было іх помстай насельніцтву за дапамогу партызанам. Шпакоўшчына з’яўлялася для лясных байцоў надзейным домам, дзе заўсёды была падтрымка партызанам. Тут яны знаходзілі адпачынак, калі ішлі на заданні ці вярталіся назад. Жанчыны кармілі іх, мылі і рамантавалі адзенне. Жыхары дзяліліся разнастайнай важнай інфармацыяй для кіраўніцтва брыгады “Смерць фашызму”.

У смалявіцкай раённай газеце “Ленінскі заклік» 24 лістапада 1983 года былая партызанка, намеснік камісара па камсамолу атрада імя Будзённага брыгады “Смерць фашызму” Аляксандра Іванаўна Казак расказвала: “Цяпер ужо амаль нікога не засталося з тых разумных і добрых пажылых аднавяскоўцаў, якія дапамагалі тады партызанам. Ніхто з іх у вёсцы не служыў немцам і не стаў здраднікам. Няхай аб гэтым ведаюць і памятаюць іх унукі…”.

Жыхары Шпакоўшчыны, якія перажылі вайну, не забудуць той час ніколі.

Валянціна Мікалаеўна КАЗАК, ветеран педагагічнай працы. Вёска Шпаклўшчына.

Информацию читайте в № 201-204 от 12.07.2017 г.