Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Калядамі!
Гэтыя зімовыя святы – час дабрыні і радасці, чакання цудаў, гэта час марыць і спадзявацца, загадваць самыя неверагодныя жаданні і будаваць планы.
Вясёлы Пеўнік абяцае, што 2017 год будзе шчодры на прыемныя навіны і ўражанні, на поспехі і непаўторныя імгненні. Ён будзе дарыць цеплыню зносін і радасць сустрэч.
Няхай жа ўсім вам, дарагія сябры, у Новым годзе спадарожнічаюць багатыя здабыткі і ўдачы, згода ды спагада, моцнае здароўе і шчасце!
З павагай, Ніна Вікенцьеўна ЖАЛЯЗНОВА, дырэктар ААТ “Азярыцкі-Агра”.
Информацию читайте в № 399-402 от 30.12.2016г.