Шаноўныя жанчыны ўнітарнага прадпрыемства “Азярыцкі-Агра”!

Прыміце сардэчныя віншаванні са святамі – Днём маці і Міжнародным днём сельскай жанчыны!

Сёння цудоўная нагода выказаць Вам сваю павагу і прызнанне, словы шчырага захаплення і ўдзячнасці за ўменне спалучаць прафесійную дзейнасць з выкананнем свайго галоўнага прызначэння – быць захавальніцай сямейнага ачага, традыцыйных маральных каштоўнасцей і ўстояў. Няма нічога найважней і каштоўней сям’і, бацькоўскай хаты і святой мацярынскай любові. Слова “матуля” для кожнага з нас звязана з самым блізкім чалавекам, у чыім сэрцы б’ецца чыстая крыніца пяшчоты і клопату.

Жадаем Вам, каб у напружаным рытме сучаснага жыцця Вы заставаліся пяшчотнымі і добрымі жонкамі і матулямі, якія ўмеюць верыць, кахаць і дараваць. Хай збудуцца ўсе Вашы мары, у хаце пануюць спакой і згода, утульнасць і дастатак, а дзеці прыносяць толькі радасць, дораць свой клопат, душэўную цеплыню. Моцнага Вам здароўя, сямейнага шчасця, поспехаў і дабрабыту.

З павагай, дырэктар УП “Азярыцкі-Агра” Ніна Вікенцьеўна ЖАЛЯЗНОВА.

Информацию читайте в № 313-316 от 15.10.2016г.