АДБЫЛОСЯ СВЯТА

У суботу, 18 чэрвеня, у вёсцы Прылепы адбылося свята, прысвечанае
10-гадоваму юбілею калектыву мастацкай самадзейнасці «Суседзі”.

Большасць удзельнікаў калектыву — перасяленцы з Чарнобыльскай зоны,
пра якіх у сваім вершы «Чарнобыльскія напевы” пісаў пісьменнік і публіцыст

 АДБЫЛОСЯ СВЯТА

У суботу, 18 чэрвеня, у вёсцы Прылепы адбылося свята, прысвечанае 10-гадоваму юбілею калектыву мастацкай самадзейнасці «Суседзі”.

Большасць удзельнікаў калектыву — перасяленцы з Чарнобыльскай зоны, пра якіх у сваім вершы «Чарнобыльскія напевы” пісаў пісьменнік і публіцыст Эдуард Збароўскі:

Іх лёс чарнобыльскі закінуў

На бераг раўбіцкага мора,

Ды дух жыцця ў людзей не згінуў –

Яны ўсе заспявалі з гора.

Прынеслі з свайго краю

песні, звычкі,

З мясцовымі жанчынамі зраднілісь,

як сястрычкі.

І разам песні заспявалі,

І калектыў свой

«Прыляпчанамі” назвалі.

Дзесяць гадоў назад калектыў «Прыляпчане” згуртавала краязнаўца В.В. Лянцэвіч. Яго ўдзельнікамі сталі М.В. Гулевіч, А.Д. Данчанка, А.А. Лянцэвіч, К.Е. Бурмейсцер, А.А. Раманавец, Е.П. Данчанка, К.В. Севярнюк, Л.В. Дашук, Л.В. Тарасенка, В.І. Хамутоўскі, Л.А. Семітко, П.М. Затуранава, В.Г. Раманавец, Р.Я. Пармон, М.Д. Барткевіч, З.М. Варсоцкая.

Некаторыя з ўдзельнікаў ужо пакінулі калектыў па стану здароўя, але ён папоўніўся новымі членамі, якія зараз прязджаюць на рэпетыцыі з вёскі Крыніца і нават з Мінску. Гэта В. Макарава, Н. Кулінковіч, Т. Капцелава, В. Садчанка, А. Ісшуцінаў і В. Шпакоўскі.

Свой юбілейны канцэрт «Суседзі” пачыналі з успамінаў песень, якія калектыў выконваў у пачатку свайго існавання, у якім прынялі ўдзел і былыя «Прыляпчане”.

Зараз калектыў завецца «Суседзі”, а яго кіраўніком з’яўляецца М.Д. Жукоўскі. Шмат любімых усімі песень было выканана ў гэты дзень «Сусе- дзямі”, за што вяскоўцы былі вельмі ўдзячны калектыву і напрыканцы свята ўручылі юбілярам святочны каравай.

Зінаіда Маісееўна ВАРСОЦКАЯ,

сцэнарыст і ўдзельнік

калектыву «Суседзі”.

 

На здымку: калектыў мастацкай самадзейнасці «Суседзі”.

 

Фота М.Д. ЖУКОЎСКАГА.

Информацию читайте в № 193-196 от 02.07.2016г.