На мінулым тыдні Смалявіцкі раён на свяце "Дажынкі-2014” віншаваў сваіх хлебаробаў.
Гэта дзякуючы іх самаадданай працы Смалявіччына ўнесла свой значны ўклад у агульны каравай дзяржавы.
На раённым свяце былі названы імёны пераможцаў пад час уборачнай кампаніі. Так, сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна лідэрам прызнана РСДУП "Шыпяны-АСК”. Другое і трэцяе месцы – у гаспадарак СПК "Першамайскі” і "Смалявічы Бройлер” адпаведна.
Самыя цёплыя словы віншаванняў гучалі ў святочны дзень у адрас пераможцаў-камбайнераў, кіроўцаў транспартных сродкаў, аператараў па дапрацоўцы і сушцы зерня на сушыльных агрэгатах.
Ганаровыя граматы Мінскага абласнога і Смалявіцкага раённага выканаўчых камітэтаў, райкома прафсаюза работнікаў АПК былі ўручаны пераможцам жніва і тым, хто дапамагаў убраць хлеб, частаваў смачным абедам, працаваў у дыспетчарскіх пунктах, займаўся аховай працы і інфармаваннем.
Шчыра віншуючы хлебаробаў са святам, старшыня Смалявіцкага раёна Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў адзначыў, што ўсё на свеце пачынаецца з зямлі. А для жыхароў Смалявіцкага раёна праца на зямлі з’яўляецца пачэснай і ганаровай. І з гэтымі словамі нельга не пагадзіцца.
М.МЕРКУЛЬ.
НА ФОТА: на свяце "Дажынкі-2014”.
Фота А.ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 237 – 238 от 01.10.2014 г.