2 сакавіка ў 11.00 гадзін у Смалявіцкім гарадскім Доме культуры адбудзецца XVII абласны агляд “народных” і “узорных” вакальна-харавых, інструментальных, харэаграфічных аматарскіх калектываў Мінскай вобласці. У аглядзе прымуць удзел аматарскія калектывы з ганаровым найменнем, якое было атрымана па 2010 год уключна.
Сярод галоўных мэтаў і задач агляду – пацвярджэнне ганаровага наймення “народны” і “узорны”; павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства калектываў, павышэнне мастацкага ўзроўню рэпертуару аматарскіх калектываў, узбагачэнне яго лепшымі ўзорамі нацыянальнага мастацтва.
У нашым раёне 17 калектываў маюць ганаровыя званні “народны” і “узорны”.
Калектывам, якія сталі лаўрэатамі і дыпламантамі рэспубліканскіх і абласных конкурсаў, прымалі актыўны ўдзел у маштабных культурных мерапрыемствах на працягу 2010-2012 гг (у іх ліку народны ансамбль песні “Пліса” Дома культуры птушкафабрыкі, узорны аркестр народных інструментаў ДУ “Смалявіцкая ДШМ”, узорная студыя бальнага і сучаснага танца “Шарм” Смалявіцкага ГДК), найменні падцверджаны аўтаматычна.
На суд прафесійнага журы свае праграмы прадставяць сем аматарскіх калектываў горада і раёна: народны духавы аркестр, народны ансамбль песні “Смаляначка” Смалявіцкага ГДК, народны ансамбль песні “Ад шчырага сэрца”, узорны ансамбль песні “Смолачкі” ДУ “Смалявіцкая ДШМ”, узорны танцавальны калектыў “Ніка” Барсукоўскага СДК, народны ансамбль песні “Вяжынка” Будагоўскага СДК, народны ансамбль песні “Пасаг” Зялёнаборскага СДК.
Запрашаем жыхароў горада і раёна на выступленне лепшых аматарскіх калектываў нашага раёна. Уваход на мерапрыемства бясплатны.
Вольга БАРЫСЕНКА, дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра.
Информацию читайте в номере 47 – 48 от 27.02.2013 г.