Літаратурны вечар партрэтаў пад назвай “Промні асветніцтва”, прысвечаны юбілейным дням нараджэння Кірылы Тураўскага, Міколы Гусоўскага і Францыска Скарыны, адбыўся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Багдановіча. Сімвалічна, што славутых беларускіх асветнікаў згадвалі Дзень ведаў – 1 верасня.

Арганізатры мерапрыемства прапанавалі гасцям вечарыны – 9-му і 11-му класам гімназіі № 1  – кароткі экскурс у гісторыю. Падкрэсліўшы важнасць ведання гісторыі сваёй краіны, вядучыя падрабязна расказалі аўдыторыі пра няпросты жыццёвы шлях беларускіх асветнікаў Кірылы Тураўскага, Міколы Гусоўскага і Францыска Скарыны.

Каб упэўніцца ў засваенні школьнікамі ведаў, літаратурную вечарыну працягнулі віктарынай. Самыя ўважлівыя слухачы, якія правільна адказвалі на пытанні віктарыны, атрымалі каштоўныя прызы – кнігі. Напрыканцы мерапрыемства дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Святлана Віктараўна Чырваненка павіншавала шкаляроў з 1 верасня і пажадала поспехаў у вучобе.

Яшчэ адно мерапрыемства, але ўжо для малодшых школьнікаў, адбылося 1 верасня на першым паверсе Дома культуры. Работнікі бібліятэкі, якія таксама выступілі арганізатарамі, расказалі маленькім гасцям – вучням трэціх класаў школы №1 – аб гісторыі ўзнікнення свята Дня ведаў, пазнаёмілі вучняў з традыцыямі святкавання гэтага дня ў іншых краінах. Вясёлы працяг мерапрыемства арганізавалі работнікі ДК, якія ў касцюмах клоуна, Ката ў ботах і Чырвонага капялюшыка правялі для школьнікаў невялічкую забаўляльную праграму з конкурсамі.

Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.