Мінскі абласны драматычны тэатр з горада Маладзечна не абдзяляе ўвагай ні дарослых, ні юных гледачоў. Вось і гастролі МАДТ, што адбудуцца 30 верасня, у чацвер, на сцэне гарадскога Дома культуры – пацверджанне гэтаму. Раніцай для юных гледачоў будзе дадзены спектакль-прадстаўленне на рускай мове “Все будет хороШОУ!”, а ўвечары ўжо дарослыя змогуць ўбачыць і ацаніць народную камедыю “На другі дзень Сёмухі”.

Крыху распавядзём пра гэтыя спектаклі. Маленькім гледачам даспадобы прыйдзецца прыгодніцкае шоў-прадстаўленне “Все будет хороШОУ!” Гэты вясёлы спектакль спадабаецца дзецям па той простай прычыне, што ён менавіта пра іх. Дакладней, пра тых, хто захоплены камп’ютарам.

Нагадаем, што дзіцячыя спектаклі пройдуць у Смалявіцкім ГДК 30 верасня. Пачатак у 11.00 і 13.00. Кошт білета – 5.000 руб.

Увечары 30 верасня ў 18.00 у Смалявіцкім ГДК для дарослых гледачоў маладзечанцы пакажуць спектакль “На другі дзень Сёмухі”. Кошт білета на гэты спектакль – 10.000 руб.