У Смалявіцкім раёне задачы развіцця творчых здольнасцей насельніцтва і далучэння яго да культурных каштоўнасцей вырашаюць дваццаць чатыры ўстановы культуры клубнага тыпу. Сярод іх: гарадскі Дом культуры, раённы цэнтр рамёстваў, цэнтр традыцыйнай культуры, адзінаццаць сельскіх Дамоў культуры і дзесяць сельскіх клубаў.
У Смалявіцкім раёне задачы развіцця творчых здольнасцей насельніцтва і далучэння яго да культурных каштоўнасцей вырашаюць дваццаць чатыры ўстановы культуры клубнага тыпу. Сярод іх: гарадскі Дом культуры, раённы цэнтр рамёстваў, цэнтр традыцыйнай культуры, адзінаццаць сельскіх Дамоў культуры і дзесяць сельскіх клубаў.
Клубныя ўстановы нашага раёна валодаюць шырокім наборам сродкаў і форм для ажыццяўлення мастацкай дзейнасці сярод розных катэгорый насельніцтва. Мноства дзяцей і дарослых заняты разнастайнымі відамі народнай творчасці і самадзейнага мастацтва.
У раёне працуюць сто дзевяноста чатыры разнажанравыя калектывы, гурткі мастацкай самадзейнасці і аматарскія аб’яднанні.
Пятнаццаць самадзейных аматарскіх калектываў носяць пачэснае найменне “народны” і “ўзорны”.
З мэтай папулярызацыі і актывізацыі культурнай дзейнасці, прыцягнення новых удзельнікаў клубных фарміраванняў, для ўсебаковага развіцця дзяцей і моладзі, раскрыцця іх здольнасцей і патрэбы правядзення з карысцю вольнага часу, установы горада і раёна праводзяць творчыя справаздачы перад насельніцтвам. Гэта — Дні адчыненых дзвярэй, тэматычныя праграмы, клубы выхаднога дня, прэзентацыі і г.д. Запрашаем жыхароў Смалявіччыны наведаць гэтыя мерапрыемствы:
15 кастрычніка, 13-00 – Куркаўскі СДК, тэматычная праграма “Дорогие мои земляки”;
5 лістапада, 13-00 – Забалоцкі СДК, тэматычная праграма “Приходите в ДК, наши двери открыты”;
7 лістапада, 13-00 — Задамлянскі СК, клуб выхаднога дня “Адпачываем разам”;
7 лістапада, 13.00 – Дынараўскі СК, дзень адчыненых дзвярэй “Восеньская мазаіка”;
14 лістапада, 13.00 – Зялёнаборскі СДК, дзень адчыненых дзвярэй “Наш дом для вас всегда открыт”;
21 лістапада, 13.00 – Пятровіцкі СДК, тэматычная праграма “Добры дзень вам, землякі”;
21 лістапада, 13.00 – Усяжскі СДК, тэматычная праграма “Сябрам заўсёды рады”;
21 лістапада – Прылепскі СДК, прэзентацыя праграмы “Когда мы вместе – жить интересней»;
21 лістапада, 13.00 – Пекалінскі СДК прэзентацыя праграмы “Все мы мастера”;
27 лістапада, 13.00 – Смалявіцкі РЦР, дзень адчыненых дзвярэй “Запрашае шчыра ў госці Смалявіцкі Цэнтр рамёстваў”;
27 лістапада, 13.00 – Алесінскі СК, прэзентацыя праграмы “Мы запрашаем вас”;
27 лістапада – Крыніцкі СК, тэматычная праграма “Нашы справы добрым людзям”;
27 лістапада, 13.00 – Чырванасцяжскі СК, канцэртная праграма “Адкрываем таленты”;
27 лістапада, 13.00 – Будагоўскі СДК, тэматычная праграма Жыццё, ўпрыгожанае захапленнем”;
28 лістапада, 13.00 – Драчкаўскі СК, прэзентацыя праграмы “Нашы сэрцы – вам”;
28 лістапада, 13.00 – Станок-Вадзіцкі СК, дзень адчыненых дзвярэй “Наша хата пацехамі багата”
4 снежня, 13.00 – Барсукоўскі ЦТК, тэматычная праграма “Клуба нашага хараство – песні, танцы, рамяство”;
11 снежня, 13.00 – Смалявіцкі ГДК, тэматычная праграма “Суквецце талентаў”;
12 снежня, 13.00 – Жажэлкаўскі СК, дзень адчыненых дзвярэй “Восеньскія сустрэчы”
Установы культуры запрашаюць жыхароў горада і раёна наведаць падрыхтаваныя мерапрыемствы. Мы заўсёды рады бачыць вас на сваіх канцэртах, святах і шчыра запрашаем у нашу вялікую творчую сям’ю за супрацоўніцтва.
В.БАРЫСЕНКА, дырэктар РАМЦ.