Безумоўна, большасці жыхароў нашага раёна вядома, што смалявіцкі край вельмі багаты на таленты. Шматлікія калектывы, музычныя і мастацкія, не аднойчы ўпрыгожвалі сваім майстэрствам разнастайныя святочныя мерапрыемствы. Не сакрэт, што многія з музычных калектываў, мастацкіх студый і клубаў маюць ганаровыя званні “народны” альбо “ўзорны”. Аднак, каб трымаць званне на працягу доўгага часу, яго перыядычна трэба пацвярджаць.
Безумоўна, большасці жыхароў нашага раёна вядома, што смалявіцкі край вельмі багаты на таленты. Шматлікія калектывы, музычныя і мастацкія, не аднойчы ўпрыгожвалі сваім майстэрствам разнастайныя святочныя мерапрыемствы. Не сакрэт, што многія з музычных калектываў, мастацкіх студый і клубаў маюць ганаровыя званні “народны” альбо “ўзорны”. Аднак, каб трымаць званне на працягу доўгага часу, яго перыядычна трэба пацвярджаць.
На мінулым тыдні некаторыя з таленавітых калектываў Смалявіцкага раёна трымалі экзамен на пацверджанне звання “народны”. І для таго, каб вынесці вердыкт, у наш раён завіталі вядучы метадыст па народных промыслах аддзела традыцыйнай культуры Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Алеся Рэпіна і вядучы метадыст аддзела традыцыйнай культуры Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Таццяна Вайцяхоўская. Суправаджалі гасцей дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Вольга Барысенка, начальнік аддзела культуры райвыканкама Галіна Харламава і намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкама Аляксандр Шлыкаў.
Клуб самадзейных майстроў “Землякі” працуе пры раённым цэнтры рамёстваў з 2002 года. У 2005 годзе за творчыя дасягненні, актыўную выставачную дзейнасць, за адраджэнне і развіццё беларускіх нацыянальных рамёстваў клубу было прысвоена ганаровае найменне “народны”.
Сёння кіраўніком клуба з’яўляецца Вольга Яскевіч, якая арганізуе сустрэчы з майстрамі, экскурсіі, праводзіць пасяджэнні клуба, рыхтуе майстроў (а іх у раёне налічваецца каля 76 чалавек) для ўдзелу ў святах, конкурсах, кірмашах і іншых мерапрыемствах. Зараз у складзе клуба 46 майстроў народнай творчасці, сярод якіх члены БСМНТ В.М. Пятровіч (апрацоўка дрэва) і А.Л. Самойленка (лозапляценне).
Удзельнікі клуба, як паведаміла прысутным В.Яскевіч, людзі розных узростаў і розных прафесій. Яны займаюцца рознымі відамі дзейнасці народнай творчасці: вышыўкай, саломапляценнем, рагозапляценнем, лозапляценнем, батыкам, пэчваркам, жывапісам і іншымі, але ўсіх іх аб’ядноўвае энтузіазм і вялікая любоў да нацыянальнай спадчыны. І добрай нагодай паказаць вырабы мясцовых майстроў сталі святы вёсак, пасёлкаў, якія праводзяцца на Смалявіччыне.
Майстры заўсёды рады падзяліцца сваімі сакрэтамі, перадаць свой вопыт нашчадкам, таму многія з членаў клуба “Землякі” з’яўляюцца кіраўнікамі гурткоў па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
“Землякі” заўсёды вельмі актыўна ўдзельнічаюць у выставах не толькі раённага, але і абласнога, і рэспубліканскага маштабаў. Толькі за апошнія тры гады ўдзельнікі клуба прынялі ўдзел у такіх выставах народнай творчасці як “Міншчына – сэрца Беларусі”, прысвечанай творчай справаздачы Мінскай вобласці, “Горад майстроў” у Мінску, да 65-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, “Славянскі базар” у Віцебску, “Дзень горада Смалявічы”, Міжнародны фестываль “Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI-м стагоддзі разам” і многіх іншых.
За асабісты ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнага мастацтва ўдзельнікі клуба ўзнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела культуры Смалявіцкага райвыканкама, Упраўлення культуры Мінаблвыканкама, шматлікімі дыпломамі.
І ў мінулую сераду, 6 красавіка 2011 года, клуб “Землякі” ў чарговы раз паспяхова пацвердзіў званне “народны”.
Подробную информацию читайте в номере 83 – 86 от 16.04.2011 г.
Яўгенія БОЛЦІК.
На здымках: у час агляду работ студыі «Карамель»; уручэнне сертыфікату Т.У.Пятровіч.
Фота аўтара.