У СДК вёскі Арэшнікі 3 кастрычніка было шумна і людна: вёска адзначала Дзень пажылых людзей.
Юлія Барысаўна Ігнатовіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ПСУП «Азярыцкі-Агра», у гэты дзень развезла гародніну ветэранам і вязням Вялікай Айчыннай вайны, а для тых, хто прыйшоў на свята ў сельскі клуб,падрыхтавала салодкія пачастункі і гарбату.

Павіншаваць сваіх падапечных прыйшла і сацыяльны работнік Наталля Уладзіміраўна Лучанок. Да яе далучылася бібліятэкар Вольга Мікалаеўна Вайціхоўская. Гаспадыня СДК Людміла Уладзіміраўна Цыбранкова прымала дарагіх гасцей ад шчырага сэрца. Яна прывезла з вёсак Ганчароўка і Вадзіца жадаючых пабыць на свяце.
І госці, і арганізатары былі вельмі рады сустрэчы. А што было потым? А потым вялі размову пра жыццё-быццё. Жанчыны распавядалі гісторыі пра нялёгкае сваё жыццё ў часы Вялікай Айчыннай вайны, пра выпрабаванні, якія выпалі пасля яе завяршэння, як змагаюцца з хваробамі сёння, дзяліліся рэцэптамі прыгатавання смачных страў. Спявалі песні сваёй маладосці — беларускія і рускія. Агульнымі намаганннямі ўспомнілі словы песні «У суботу Янка ехаў ля ракі». Л.У. Цыбранкова дарыла паважаным жанчынам музычныя падарункі. Ад песні «Дорогие мои старики» у яе выкананні ў многіх на вачах з’явіліся слёзы. Сяргей Віктаравіч Кавалевіч выканаў свае аўтарскія песні. Зоркай застолля, канешне, была баба Жэня з вёскі Вадзіца: пераспяваць яе немагчыма. Гэтая жанчына — сапраўдны народны талент. Сустрэча была жыццёсцвярджальнай, аптымістычнай, атмасфера — добрай, шчырай. І ўсё — дзякуючы нашым шаноўным госцейкам.
Дарагія нашы жанчынкі! Дзякуем вам за тое, што вы ёсць, такія працавітыя, стойкія, добрыя, сціплыя, пяшчотныя. Мы любім вас і дзякуем вам за вашу працу, за вашы добрыя і мудрыя парады, заснаваныя на жыццёвым досведзе і перажытых выпрабаваннях. Ад шчырага сэрца жадаем вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, аптымізму, веры, надзеі, любові!
В.КАВАЛЕВІЧ, мастацкі кіраўнік Арэшніцкага СДК.