На мінулым тыдні група ветэранаў працы з клуба “Ветэран”, якi ўзначальвае В. I. Карнюшкова, наведала краязнаўчы музей дзяржаўнай установы адукацыі “Прылепскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”. Экскурсiя была арганiзавана непасрэдна начальнікам аддзела культуры Смалявіцкага райвыканкама Г.І. Харламавай i аказала вялікае ўражанне, як на гасцей, так i на школьнiкаў-экскурсаводаў.
На мінулым тыдні група ветэранаў працы з клуба “Ветэран”, якi ўзначальвае В. I. Карнюшкова, наведала краязнаўчы музей дзяржаўнай установы адукацыі “Прылепскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”. Экскурсiя была арганiзавана непасрэдна начальнікам аддзела культуры Смалявіцкага райвыканкама Г.І. Харламавай i аказала вялікае ўражанне, як на гасцей, так i на школьнiкаў-экскурсаводаў.
У сельскай мясцовасці музей – гэта, бадай, святое месца, якое выконвае вялікую ролю ўвогуле ў жыцці жыхароў і выхаванні дзяцей асабліва. А тое, што ён створаны намаганнямі педагогаў і самiх вучняў, гаворыць само за сябе. Дарэчы, далёка не кожная школа мае свой уласны музей такога плану. Сёння тут можна праводзіць урокі па прадметах, святы, дыспуты, экскурсіі.
Музей з’яўляецца краязнаўчым i дае магчымасць ахапіць ўсе бакі жыцця Прылепскага краю як у храналогіі, так і ў аб’ёме інфармацыі. Пасля рэканструкцыі, якая доўжылася на працягу трох апошніх гадоў, матэрыялы экспазіцыі “Гісторыя Прылепшчыны” у дзвюх залах музея падзелены на шэсць раздзелаў: 1.“Этнаграфія і традыцыі” (Адзенне. Прылады працы. Быт.) 2.“Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі Смалявіцкага раёна” (Прылепскае падполле і партызаны. Дыярама “Мінскі кацёл”. Яны вярнуліся пераможцамі. Героі Савецкага Саюза – ураджэнцы Смалявіцкага раёна. Стэла памяці.) 3.“Наша школа” 4.“Гісторыя калгаса” 5.“Удзел жыхароў Прылепскага краю ў Афганскай вайне” 6.“Археалогія і асваенне краю”. У экспазіцыі шмат фотаздымкаў мінулых часоў, фотаапаратаў, арыгінальных дакументаў і іншых экспанатаў.
Найпершую ўвагу прыцягвае новы вялікі раздзел “Этнаграфія і традыцыі”, непасрэдна і арганічна звязаны з гісторыка-культурнай спадчынай нашай Бацькаўшчыны, у якiм сабраны матэрыялы аб духоўнай і матэрыяльнай культуры нашых продкаў. Сярод найбольш каштоўных экспанатаў — археалагічныя прадметы і сякера першай паловы 2-га тысячагоддзя да н.э.
Зацiкаўленасць у прысутных вызваў таксама iнтэр’ер жылля вясковай хаты, вельмі прыбліжаны да сапраўднага. Тут знаходзяцца прадметы народнага побыту: варштат, прылады працы ці асобныя іх дэталі; рэчы штодзённага ўжытку, драўляны і гліняны посуд; вырабы народных умельцаў: карункавае пляценне, вышыўка, ткацкія вырабы, адзенне і інш. Асобна выдзелены “бабін кут” i покуць. Вучнi, удзельнiкi гурткоў “Святы і абрады беларусаў” і “Юныя этнографы”, карпатлiва займалiся вывучэннем літаратуры, зборам мясцовых матэрыялаў, экспанатаў, адраджэннем традыцыйных святаў і абрадаў беларусаў. З мэтай захавання духоўнай спадчыны былi не толькі запісаны, даследаваны гістарычныя матэрыялы, вывучана мінуўшчына, але яшчэ і адроджаны даўнейшыя традыцыі і абрады ў інсцэніраваным, тэатралізаваным выглядзе. Разнастайнасць экспанатаў і дастатковая колькасць распрацовак экскурсій даюць магчымасць атрымаць веды пра тутэйшы беларускі народ-этнас і яго старажытную культуру.
Подробную информацию читайте в номере 265 – 266 от 17.11.2010 г.
Г. РАМАНАЎ.
На здымку: ветэраны ў музеі.
Фота М.ЛУКАШЭНКА.