Такую назву атрымала сустрэча з цікавым і таленавітым чалавекам, майстрам разьбы па дрэву, Уладзімірам Уладзіміравічам Сабалеўскім, якая адбылася ў рамках бібліятэчнай акцыі “Жывая кніга”. Праходзіла акцыя ў бібліятэцы аграгарадка Усяжа.
Працоўны стаж Уладзіміра Сабалеўскага налічвае больш за 42 гады. З выхадам на заслужаны адпачынак у клапатлівага працаўніка з’явілася жаданне працаваць з дрэвам. Раней на гэты занятак у яго не хапала часу – праца патрабавала самааддачы. Спачатку Уладзімір Уладзіміравіч працаваў газаэлектразваршчыкам, камбайнёрам у калгасе “Звязда”, потым, пасля заканчэння тэхнікума і інстытута без адрыву ад вытворчасці, распачаў педагагічную дзейнасць у якасці настаўніка Руднянскай школы, затым – дзесяцігоддзе ў якасці старшыні Прылепскага сельсавета, далей працаваў у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адкуль ён і пайшоў на заслужаны адпачынак.

Так, Уладзімір Уладзіміравіч вырашыў, што пасля 60-ці жыццё толькі пачынаецца і ёсць магчымасць здзейсніць даўнія задумкі. У рэшце рэшт з’явіліся яго работы: “Дзед-лесавік” з бярозавай нарасці, “Начнік” з трухлявага дуплаватага кавалка дрэва і куніцай наверсе, “Адмысловы куфар”, падобны на тыя, у якіх нашы прабабкі захоўвалі свае ўборы, цэлая серыя невялікіх скрыначак, упрыгожаныя тонкай разьбой ажурныя рамкі для фотаздымкаў, драўляныя міскі, ступкі, бочачкі рознага прызначэння, вазачкі і шмат іншае. Асобнае месца ў гэтай калекцыі займае герб роду Сабалеўскіх, аздоблены тонкай ажурнай разьбой. Перад тым, як выканаць гэту работу, Уладзімір Уладзіміравіч зрабіў экскурс у гісторыю продкаў Сабалеўскіх, сабраў матэрыял для стварэння генеалагічнага дрэва. Работа гэта запатрабавала асваення камп’ютара, звяртання да архіўных крыніц.
Уладзімір Уладзіміравіч Сабалеўскі шмат чым цікавіцца. Ён лічыць, што варта многаму вучыцца, каб дасягнуць пастаўленай мэты, таму працягвае гэта рабіць і ў сваім сталым узросце.
З работамі Уладзіміра Сабалеўскага можна пазнаёміцца на выставе “Цяпло рук – цяплу дрэва”, якая праходзіць у бібліятэцы аграгарадка Усяжа. Адна з наведвальніц выставы А.Р.Курылава сказала так: “Шчыра кланяюся такім умелым і працавітым рукам”.
Набліжаецца лета, і Уладзімір Уладзіміравіч плануе часцей наведвацца ў лес у пошуках цікавых матэрыялаў для новых творчых работ.
В. САБАЛЕЎСКАЯ, бібліятэкар Усяжскай сельскай бібліятэкі.