Як вядома, Купалле святкуюць усе славяне, толькі ў розны час. У нас папараць-кветка расцвітае ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Спрадвеку свята Купалля было прымеркавана да дня летняга сонцазвароту. У гэту цудоўную ноч, як верыў народ, з зямлі выходзяць закапаныя скарбы

Як вядома, Купалле святкуюць усе славяне, толькі ў розны час. У нас папараць-кветка расцвітае ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Спрадвеку свята Купалля было прымеркавана да дня летняга сонцазвароту. У гэту цудоўную ноч, як верыў народ, з зямлі выходзяць закапаныя скарбы

Тэатралізаванае прадстаўленне з ўдзелам суседак Ганны ды Зоські, а таксама іх мужыкоў Сымона ды Пятра распачало купальскае свята ля Смалявіцкага вадасховішча. Адсвяткаваць Купалле прыйшло шмат народу, і нават нягледзячы на сапасаванае дажджом надвор’е, ахвотнікаў пашукаць папараць-кветку не паменьшала. Купальскімі песнямі парадаваў гледачоў народны ансамбль песні “Смаляначка”. Разнастаілі свята выхаванцы калектыву народнага танца Смалявіцкага Дома культуры пад кіраўніцтвам Дар’і Бажэнавай. Купалкі пачаставалі гасцей блінамі ды булкамі. Да таго ж, раздалі ўсім жадаючым галоўныя атрыбуты купальскага свята – вянкі.

Якое ж Купалле без купальскіх гульняў? Гульні на любы густ правяла з смалевічанамі цетка Лявоніха. Нямала жадаючых было і на ўдзел у спартыўнай праграме – перацягванне каната, жым гіры і дзіцячы футбол сабралі самых спрытных і моцных. Не абыйшлося Купалле без русалак ды нячысцікаў, якія спрабавалі сапсаваць свята.

Традыцыйна галоўным у абрадах і гульнях было купальскае вогнішча, якое рыхтавалі хлопцы. Як і мае быць, запальванне вогнішча стала кульмінацыяй свята ля вадасховішча. І хоць паскакаць праз вогнішча не атрымалася – надта вялікае было кастрышча – паназіраць за таямнічай прыгажосцю агню змаглі ўсе жадаючыя.

Працягам святочнага вечара стала канцэртная праграма, пасля якой шматлікія госці Купалля прынялі ўдзел ў купальскай дыскатэцы.

Своеасаблiвым абярэгам ад нячыстай сiлы нашы продкі лічылі тое, што ў гэту ноч нельга спаць. Не давялося выспацца ў купальскую ноч смалевічанам. Спадзяемся, што гэта засцеражэ ўсіх гасцей свята і падорыць ім шчасце ў наступным годзе.

Вікторыя  ЖЫЛЯКОВА.

НА ЗДЫМКУ:  моманты гуляння. 

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 154 – 157 от 9.07.2011 г.