Упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама падвяло вынікі ўдзелу дзіцячых школ мастацтваў у абласных і рэспубліканскіх конкурсах, падрыхтаваных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Упраўленнем культуры Мінскай вобласці ў 2010-2011 навучальным годзе. І вось прыемная навіна: Смалявіцкая дзіцячая школа мастацтваў заняла чацвёртае месца, прапусціўшы ўперад Маладзечанскі, Барысаўскі і Салігорскі раёны.
Пра ўсе перамогі смалевічан у 2010-2011 навучальным годзе наша газета пісала. Гэта і перамога ў арт-сесіі юных мастакоў, і перамогі ў абласным конкурсе выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах, і абласным конкурсе ансамблей ДШМ, і першае, другое і трэцяе месцы ў ХIII абласным конкурсе-пленэры “Фарбы роднай зямлі”.
Мы віншуем творчы калектыў Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў са значнай падзеяй і жадаем у наступным навучальным годзе ўвайсці ў тройку лідэраў.
Кар. “КС”.
Информацию читайте в номере 160 – 163 от 16.07.2011 г.