Беларускі народ здаўна ведае мноства самабытных гульняў, якія былі распаўсюджаны па ўсёй рэспубліцы і стагоддзямі перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
Смалявіцкі раён не з’яўляецца выключэннем, а мае багатыя творчыя сілы, свае адметныя гульні і гумар.
“Смалявіцкія пацехі” — пад такой назвай раз у тры гады праводзіцца раённае свята-конкурс гульні і гумару, дзе калектывы гульнёвага і гумарыстычнага накірунку, тэатры мініяцюр, тэатры гульні збіраюцца на сваё свята.
Творчыя калектывы раёна завітаюць 27 лютага ў Усяжскі сельскі Дом культуры (пасёлак Усяж), каб павесяліцца, адпачыць, а галоўнае — вызначыць, які з калектываў за гэты час набыў больш вопыту, майстэрства, творчых здольнасцяў.
Свае гульнёвыя праграмы на суд журы і гледача прадставяць вядучыя гульнёвыя гурты раёна: “Смалёвы” (Смалявіцкі ГДК), “Барсукоўскія гарэзы” (Барсукоўскі ЦТК), “Маладзічкі” (п. Усяж СДК), “Вясёлы карагод” (Будагоўскі СДК), “Пацешкі” (Жажэлкаўскі СК), “Забава” (Арэшніцкі СДК).
Запрашаем аматараў і прыхільнікаў гульні і гумару на раённае свята-конкурс. Пачатак мерапрыемства ў 11-00.
Вольга БАРЫСЕНКА, дырэктар арганізацыйна-метадычнага цэнтра.
Информацию читайте в номере 31 – 34 от 12.02.2011 г.