Як пажылому чалавеку, асабліва адзінокаму, дапамагчы адчуць, што ён не адзін, што ён не выкінуты з жыцця, што ён камусьці патрэбен? Якім чынам упрыгожыць яго адзіноту? Як вярнуць прагу да жыцця? Такія пытанні паўсталі перад супрацоўнікамі Курганскага сельскага выканаўчага камітэта, калі яны вырашылі падрыхтаваць мерапрыемства да Дня пажылых людзей. “Галоўнае – каб людзі адчулі, што яны не адзінокія”, – зазначыла старшыня Савета ветэранаў сельвыканкама Антаніна Міхайлаўна Цяглік, адна з арганізатараў і ўдзельніц святочнай вечарыны (зараз сама пенсіянерка, а раней – старшыня Курганскага сельсавета).

Як і ў любой важнай справе, галоўнае – умела размеркаваць даручэнні. Адны адказваюць за стол, другія – за букеты, трэція – за сцэнарый. І сапраўды, толькі так, сумеснымі намаганнямі, можа атрымацца сапраўднае свята. Антаніна Міхайлаўна Цяглік забяспечыла свята падарункамі – букетамі апошніх асенніх красак – гаркавата-пахучых строгіх хрызантэм. Дырэктар сеткі магазінаў Васіль Мікалаевіч Калека дапамог арганізаваць стол: салодкія частаванні абсалютна бясплатна былі выдзелены ім дзеля свята. Кіруючы справамі Уладзімір Іванавіч Камароўскі склаў сцэнарый сустрэчы  – з песнямі, з вершамі. Жыхарка вёскі Курганне, настаўніца музыкі Святлана Генадзьеўна Заяц забяспечыла музычнае суправаджэнне свята: гучалі ў гэты вечар і любімыя песні, і прыпеўкі, і вальс, і полька… Бухгалтар сельсавета Святлана Мікалаеўна Дзяркач і спецыяліст Святлана Пятроўна Крот паклапаціліся аб падрыхтоўцы памяшкання. А за ўсім сачыла дасціпнае вока начальніка – старшыні Інэсы Браніславаўны Хвашчэўскай: трэба ж каб усё было на ўзроўні!

Ці ўдалося свята, меркаваць не нам, а тым, хто зусім не хацеў разыходзіцца, хто з першых нот зацягваў усім вядомыя мелодыі народных песень, хто раз-пораз кідаўся ў скокі (ды яшчэ з заліхвацкай прыпеўкай!), хто міжволі пускаў слязу, успамінаючы тых, каго няма з намі… Было весела ад шумнай кампаніі, было сумна ад таго, што падобныя сустрэчы ў таварыскай нефармальнай абстаноўцы – рэдкасць, вынік адсутнасці магчымасці бавіць вольны час на вёсцы. Спадзяёмся, што такія святы стануць добрай традыцыяй на тэрыторыі сельсавета, магчымасцю завязаць і ўзмацніць сяброўскія адносіны аднасяльчан, раскрыць творчы патэнцыял людзей. Трэба толькі падключыць да гэтай справы маладое пакаленне – вучняў нашых школ.

… Як хочацца думаць, што хоць адзін з дваццаці ўдзельнікаў сустрэчы змог паверыць, што старасць – гэта не канец жыцця, гэта не захад сонца, гэта – восень, мудрасць, магчымасць пераацаніць, узважыць перажытае і перадаць незаменны вопыт дзецям.

Уладзімір КАМАРОЎСКІ, кіруючы справамі Курганскага сельвыканкама.

Информацию читайте в номере 232 – 235  от 8.10.2011 г.