На рубяжы 20-га стагоддзя сярод лясоў і дубраў, на хутары Блізнецы было ўсяго некалькі хацінак. Чаму Блізнецы, спытаеце вы, а таму, што бліз балот. Старажылы расказваюць: калі вёска была маленькай, вакол быў лес, расло шмат дубоў, а тагачасныя гаспадары – нашчадкі і родзічы вядомых беларускіх магнатаў Радзівілаў, яшчэ да рэвалюцыі распрадавалі землі.

Недалёка ад хутара Блізнецы, быў яшчэ адзін хутар, гаспадар якога раскапаў невялічкую крынічку і людзі назвалі гэтае месца Вадзіцай. А з другога боку ад Блізнец знаходзілася смалакурка, якую называлі Станок.
Напрыканцы 20-х гадоў, як раз недзе ў 1928-1929гг. хутар разросся да невялікай вёскі, і ў 1932 годзе Савецкая ўлада арганізавала тут філіял саўгаса імя Леніна, што знаходзіўся ў Смалявічах, а вёску сталі называць – Станок-Вадзіца. Жыхары ганарацца тым, што больш нідзе ў свеце няма вёскі з такой назвай.
Пасля ліквідацыі філіяла саўгаса ў 1939 годзе была адкрыта Смалявіцкая МТС №2, якая абслугоўвала Забалоцкі, Пятровіцкі, Слабадскі і Прылепскі сельскія саветы. Вось так расла і развівалася вёска да ваенных ліхалеццяў.
У першыя дні вайны ўся тэхніка МТС была перададзена ў распараджэнне ваенкамата і з 1941 па 1944 год не функцыяніравала. Многія жыхары вёскі ваявалі на франтах і ў партызанскіх атрадах. Шмат людзей загінула ў той час. Іх імёны занесены ў кнігу «Памяць” і ў летапіс Станок-Вадзіцы.
Подробную информацию читайте в номере 253-255 от 6.11.2009.