Дыскатэка аб’ядноўвае маладых людзей і падлеткаў у іх захапленні сучаснай музыкай. Такая форма адпачынку не губляе сваёй папулярнасці ні ў вялікіх гарадах, ні ў маленькіх населеных пунктах. На дыскатэцы можна добра правесці час: з сябрамі сустрэцца, завесці новыя знаёмствы, патанцаваць ці проста паслухаць музыку актуальных накірункаў. Вопыт паказвае, што сёняшняя моладзь ідзе адпачываць туды, дзе ёсць сучасныя светлавыя эфекты, працуюць прафесійныя дзі-джэі і гучыць разнастайная музыка. Араганізаваць ўсё гэта – справа аддзела культуры і раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра. У Смалявіцкім раёне дыскатэчнаму руху заўсёды надавалася вялікая ўвага, бо наведвальнікі дыскатэк – гэта спажыўцы, якія плацяць грошы за свой адпачынак. А каб гэты адпачынак станавіўся больш прыемным і якасным у 2012 годзе, на тэрыторыі  раёна плануецца запусціць новы дыскатэчны праект “Жыві ў рытме СМАЛ – dance”.

 

Дыскатэка аб’ядноўвае маладых людзей і падлеткаў у іх захапленні сучаснай музыкай. Такая форма адпачынку не губляе сваёй папулярнасці ні ў вялікіх гарадах, ні ў маленькіх населеных пунктах. На дыскатэцы можна добра правесці час: з сябрамі сустрэцца, завесці новыя знаёмствы, патанцаваць ці проста паслухаць музыку актуальных накірункаў. Вопыт паказвае, што сёняшняя моладзь ідзе адпачываць туды, дзе ёсць сучасныя светлавыя эфекты, працуюць прафесійныя дзі-джэі і гучыць разнастайная музыка. Араганізаваць ўсё гэта – справа аддзела культуры і раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра. У Смалявіцкім раёне дыскатэчнаму руху заўсёды надавалася вялікая ўвага, бо наведвальнікі дыскатэк – гэта спажыўцы, якія плацяць грошы за свой адпачынак. А каб гэты адпачынак станавіўся больш прыемным і якасным у 2012 годзе, на тэрыторыі  раёна плануецца запусціць новы дыскатэчны праект “Жыві ў рытме СМАЛ – dance”.

Як расказала дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Вольга Іванаўна Барысенка, у Смалявіцкім раёне сёння працуюць 22 клубныя ўстановы, а таксама мабільная ўстанова аўтаклуб, якая не першы год існуе пры раённым арганізацыйна-метадычным цэнтры раённага аддзела культуры. 19 устаноў культуры ажыццяўляюць актыўную дыскатэчную дзейнасць. Дыскатэкі традыцыйна адбываюцца па суботах з 20.00 ці 21.00 да 01.00. Але гэты час размежаваны. Для непаўналетніх забаўляльныя мерапрыемствы праходзяць да 21.30, а з 22 гадзін пачынаецца дыскатэка для дарослых. Двойчы на месяц адбываюцца тэматычныя дыскатэкі для падлеткаў. Часцей за ўсё яны прысвечаны прапагандзе здаровага ладу жыцця. У такім фармаце мерапрыемстваў выкарыстоўваюцца гульнёвыя формы, жывыя выступленні салістаў клубаў, конкурсныя праграмы. Адна з апошніх такіх дыскатэчных праграм, якая прайшла ў клубных установах раёна, – Таццянін дзень. Ужо плануюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню святога Валянціна.

– Але ж ёсць і праблемы, – расказвае Вольга Іванаўна.– Адна з набалелых – адсутнасць пастаяннай штатнай адзінкі “дзі-джэй”. Яна не прадугледжана штатным раскладам. Таму дзі-джэі пастаянна мяняюцца. А вядучы дыскатэчнай праграмы, між тым, павінен не толькі добра арыентавацца ў сучасных музычных накірунках, але і быць тэхнічна падкаваным. Тэхніка, як вядома, любіць адны рукі. 

Ужо ў лютым у Смалявіцкім раёне стартуе дыскатэчны праект “Жыві ў рытме СМАЛ – dance”. Рэжысёр раённага метадычнага цэнтра Уладзімір Міхайлавіч Гаўрыкаў, які займаецца распрацоўкай праекта, лічыць, што прапаганда дыскатэчнага руху – добрая альтэрнатыва негатыўным інтарэсам моладзі. Праект накіраваны на школьнікаў і падлеткаў, якім не споўнілася 18 гадоў. Складзены спецыяльны графік, па якім двойчы на месяц праект разам з мабільнай творчай групай будзе выязджаць у сельскія ўстановы культуры. Сярод мерапрыемстваў, якія запланаваны ў межах праекта, – тэматычныя дыскатэчныя праграмы, дзіцячыя танцавальныя гульнёвыя праграмы, выступленні маладзёжных творчых калектываў, паказальныя выступленні спартсменаў, навучанне дзі-джэйдынгу, спаборніцтвы дзі-джэяў, запіс у творчыя калектывы і спартыўныя секцыі раёна. У месцах правядзення праекта будуць адбывацца выставы, майстар-класы па танцах, дзі-джэйдынгу, дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Плануецца таксама работа маладзёжнага кафэ. У ажыццяўленні праекта прымуць удзел раённы аддзел па справах моладзі, раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму, аддзел адукацыі, а таксама непасрэдныя кіраўнікі праекта – адзел культуры і раённы метадычна-арганізацыйны цэнтр.

Плануецца правесці конкурсы і кастынгі на ўдзел у праекце: ідэі маладых і таленавітых могуць разнастаіць праект, бо ніхто не ведае лепш за моладзь, што ім неабходна і што іх цікавіць. Да ўдзелу ў новым дыскапраекце будуць запрашацца дзі-джэі — пераможцы раённых спаборніцтваў сярод вядучых дыскатэчных праграм. Менавіта яны са сваімі тэматычнымі праграмамі будуць весці мерапрыемствы “СМАЛ – dance”. У рэалізацыі праекта будзе выкарыстоўвацца лепшая апаратура, таму якасць гуку і святла абяцаюць быць на высокім узроўні.

Асаблівую ўвагу праект зверне на вёскі, якія не маюць сваіх Дамоў культуры і клубаў. Там мерапрыемствы адбудуцца ў школах. Дыскатэчная праграма будзе наведваць таксама і раённы цэнтр рамёстваў.

Каб “раскруціць” праект, запланавана шырокая рэкламная кампанія. Арганізатары спадзяюцца прывабіць спонсараў, якія б дапамаглі ажыццявіць “Жыві ў рытме СМАЛ – dance” у поўнай меры. Бо, пагадзіцеся, пасіўны адпачынак для моладзі – не лепшае выйсце.

Пакуль што мерапрыемствы ў межах праекта запланаваныя на год, але арганізатары спадзяюцца, што дыскапраект будзе квітнець і развівацца. Плануецца, што старт праекту будзе дадзены 11 лютага, калі ў гарадскім Доме культуры адбудзецца тэматычная дыскатэка.

Сёння распрацоўваецца спецыяльная анкета для моладзі, якая дасць магчымасць аддзелу культуры ўдасканаліць сваю працу, зрабіць больш цікавым вольны час смалявіцкай моладзі. Анкетаванне будзе праведзена ў лютым. Мы запрашаем маладых людзей не заставацца пасіўнымі назіральнікамі, а прыняць у ім актыўны ўдзел, каб бавіць час было не толькі прыемна, але і карысна.

Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.

Информацию читайте в номере 21 – 24 от 28.01.2012 г.