21 снежня на базе Усяжскага сельскага Дома культуры адбыўся першы
этап ІІ Рэспубліканскага конкурса маладых талентаў «Зорка ўзышла над
Беларуссю”. У раённым конкурсе ўдзельнічалі прадстаўнікі талентавітай моладзі
ва ўзросце ад 16 да 31 года. Сваё майстэрства прадставілі ўдзельнікі ў
наступных намінацыях: «Эстрадныя спевы”, «Народныя спевы”, «Аўтарская песня”,
«Сучасны танец”, «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, «Фатаграфія”, «Жывапіс і
графіка”.

  

21 снежня на базе Усяжскага сельскага Дома культуры адбыўся першы этап ІІ Рэспубліканскага конкурса маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю”. У раённым конкурсе ўдзельнічалі прадстаўнікі талентавітай моладзі ва ўзросце ад 16 да 31 года. Сваё майстэрства прадставілі ўдзельнікі ў наступных намінацыях: «Эстрадныя спевы”, «Народныя спевы”, «Аўтарская песня”, «Сучасны танец”, «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, «Фатаграфія”, «Жывапіс і графіка”.

Конкурс праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь, закрытымі акцыянернымі таварыствамі «Другі нацыянальны тэлеканал” і «Сталічнае тэлебачанне”, Цэнтральным камітэтам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

У конкурсе змаглі прыняць удзел навучэнцы, студэнты і педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі і іншыя прадстаўнікі таленавітай моладзі краіны. Мэта яго – рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітай моладзі ў розных відах і жанрах мастацкай творчасці, фарміраванне эстэтычнага густу, удасканаленне прафесійнага майстэрства і выканальніцкай культуры ўдзельнікаў конкурсу, прапаганда беларускай нацыянальнай культуры. Пры ацэнцы выступленняў журы ўлічвала мастацкі ўзровень, эстэтыку выканання нумара, агульную сцэнічную культуру ўдзельнікаў.

Па выніках конкурсу журы на чале з намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама Вікторыяй Анатольеўнай Колісавай, вызначыла пераможцаў, якія прадставяць Смалявіцкі раён на абласным этапе. Там Смалявіччыну прадставяць Кацярына Валынкіна (аграгарадок Азярыцкая Слабада) у намінацыі «Эстрадныя спевы”, Дзмітрый Кізіна (п. Усяж) і Крысціна Мыцько (аграгарадок Барсукі) у намінацыі «Аўтарская песня”, Ірына Леганькова і Таццяна Дымшава (аграгарадок Акцябрскі) у намінацыі «Народныя спевы”, танцавальны калектыў «Страла” Барсукоўскага Дома культуры (кіраўнік Ганна Ракіцкая) у намінацыі «Сучасны танец”, Яна Трубяцкая (аграгарадок Азярыцкая Слабада) у намінацыі «Жывапіс і графіка”, Аляксандр Федарэнка (п. Зялёны Бор) у намінацыі «Фатаграфія”, Надзея Габрусёнак (аграгарадок Забалоцце) у намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.

Спадзяемся, што творчыя захапленні не пакінуць канкурсантаў, і для кожнага з іх узыйдзе свая зорка над Беларуссю.

Раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр.

На здымку:  удзельнікі першага этапа ІІ Рэспубліканскага конкурса маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю”.

Фота з архіва РАМЦ.

Подробную информацию читайте в номере 1 – 4  от 04.01.2014 г.