Каляды — даўняе народнае навагодняе свята нашых дзядуляў і бабуль,
на якім вадзілі «казу”, каб на полі радзіла, вадзілі «мядзве- дзяў”, каб былі
ўсе здаровыя і багатыя, спявалі калядкі і шчадроўкі, у якіх зычылі дабрабыту і
шчасця. Лічылася: як праводзілася каляднае
свята, такі будзе і ўвесь новы год. Таму рыхтавалі пад Новы год багатую
вячэру, якая называлася «шчодрая куцця”. Навагоднія святкаванні працягваліся
два тыдні і звычайна, па традыцыі, з 24 снежня да 6 студзеня, а па новым стылі
— з 6 да 19 студзеня. Кожны вечар гэтага перыяду лічыцца асаблівым і святым –
«Святкі”.
Каляды — даўняе народнае навагодняе свята нашых дзядуляў і бабуль, на якім вадзілі «казу”, каб на полі радзіла, вадзілі «мядзве- дзяў”, каб былі ўсе здаровыя і багатыя, спявалі калядкі і шчадроўкі, у якіх зычылі дабрабыту і шчасця. Лічылася: як праводзілася каляднае свята, такі будзе і ўвесь новы год. Таму рыхтавалі пад Новы год багатую вячэру, якая называлася «шчодрая куцця”. Навагоднія святкаванні працягваліся два тыдні і звычайна, па традыцыі, з 24 снежня да 6 студзеня, а па новым стылі — з 6 да 19 студзеня. Кожны вечар гэтага перыяду лічыцца асаблівым і святым – «Святкі”.
Вечар напярэдадні старога Новага года называецца « шчодрым ». І калі пасля Каляд хадзілі дзеці, то тут уступалі дарослыя. Яны ішлі па дамах, віншавалі ўсіх з надыходзячым святам і спявалі шчадроўкі: «Шчодры вечар, добры вечар, добрым людзям на здароўе … » . А на наступную раніцу, на досвітку, ужо «засявалі” збожжам. Хадзілі да хросных, блізкіх і сваякоў. Але першым у гэты дзень у дом павінен быў зайсці мужчына, так як лічыцца, што дзяўчыны не прыносяць шчасця.
Па даўняй традыцыі, каб калядаваць, трэба як мінімум тры чалавекі. Гэта могуць быць як жанчыны, так і мужчыны. Кіраўнік калядоўшчыкаў – Зорканоша — чалавек, які ідзе першым і нясе зорку. На яго ролю заўсёды выбіраўся чалавек, які меў гучны і прыгожы голас і лепш за іншых ведаў калядкі. Наступным па старшынстве ідзе Званар. Гэты герой таксама неад’емная частка «калектыву”. Яго абавязак — несці вялікі званочак і інфармаваць людзей звонам пра тое, што ідуць калядоўшчыкі. Але часцей за ўсё званочак чапляюць на шыю Казе. Трэцім важным калядоўшчыкам з’яўляецца Механоша. Мяркуючы па ўсім, гэты чалавек павінен быць моцным, так як яму даводзілася насіць усё тое, што гаспадары дамоў накідаюць калядоўшчыкам: цукеркі, печыва, грошы і іншае. Менавіта накідаюць, так як калядоўшчыкі і шчадроўшчыкі не павінны браць нічога з рук — усе падарункі гаспадары павінны класці прама ў мех.
Як было б добра, калі б і ў нашы дні ўсё было так, як раней. Але, на жаль, сёння гэтым ніхто асабліва не затлумляецца. Дастаткова проста вывучыць калядкі, а то і без іх наогул абыходзяцца. У асноўным не затлумляюць сабе галаву і пераапрананнямі і спяваннямі калядных песень. А так хочацца, каб захаваліся менавіта правільныя традыцыі.
Напярэдадні старога Новага года калектыў ансамбля народнай песні «Суседзі” мабільнай установы «Аўтаклуб”, створанай пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама, правёў абрад шчадравання ў вёсцы Прылепы. Для гаспадароў, якія прымалі ў сваёй хаце такіх гасцей, гэта стала сапраўдным святам. А калядоўшчыкаў чакаюць ў кожнай хаце. Гаспадыня засцілае белым абрусам стол, рыхтуе смачныя стравы і розныя прысмакі ім у падарункі. А да каго Каляда не завітае, таго шчасце не напаткае. Бо даўней лічылася — як сустрэнеш калядны навагодні вечар — такі будзе і ўвесь год. А тут былі і Зорканоша, і Каляда, і Механоша, і Цыганы з Мядзьведзем. На працягу ўсяго тэатралізаванага выступлення гучалі абрадавыя песні і вершы. Жадалі гаспадарам, каб былі ў сям’і ўсе здаровымі і багатымі, каб было шчодра на стале і ў агародзе. А гукі гармоніка ляцелі па ўсёй вёсцы. А ноч калядная выдалася асаблівай яшчэ і таму, што нарэшце выпаў доўгачаканы снег. Вялікія сняжынкі кружылі ў паветры і ціха лажыліся на зямлю…Вось і не вер пасля гэтага ў цуды!
Наталля МЯХЕДКА.
На здымку: свята Каляды ў Прылепах.
Фота аўтара.
Подробную информацию читайте в номере 15-16 от 22.01.2014 г.