Мерапрыемства, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння А.С. Пушкіна, адбылося ў мінулую пятніцу ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы. Падчас чарговага пасяджэння літаратурнай гасцёўні “Святло пушкінскай зоркі”, на якое запрасілі членаў раённага Савета ветэранаў і пастаянных чытачоў бібліятэкі, прыгадвалі жыццёвы шлях паэта і яго творчасць.
Перш-наперш запрошаныя госці пазнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй, падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі, якая падрабязна прадставіла ўсе этапы жыцця паэта. На імправізаванай сцэне гасцёўні разгарнулася сапраўдная тэатральная дзея. Быў тут і сам геніяльны паэт, і шматлікія героі яго казак і паэм, вядомыя нам з дзяцінства.

Арганізатары сустрэчы прапанавалі гасцям віктарыну, падчас якой трэба было ўзгадаць творы, а дакладней закончыць вершаваныя радкі. Віктарына яшчэ раз пераканала, што Пушкін – адзін з любімых аўтараў прысутных, бо шматлікія яго вершы прыгадвалі па памяці амаль што хорам.
Пазнавальным стала выступленне былога супрацоўніка бібліятэкі Святланы Уладзіміраўны Гарэцкай, якая даўно цікавіцца даследваннямі вядомых пушкіністаў. З яе аповеду госці даведаліся пра лёс дзяцей паэта, шмат цікавага пачулі пра асобу забойцы – Дантэса. Дырэктар бібліятэкі Святлана Віктараўна Чырваненка падзялілася асабістымі ўражаннямі ад паездкі ў родныя мясціны Пушкіна, якую ў свой час пашчасціла ажыццявіць.
Мерапрыемства за кубкам гарбаты і дамашнім печывам атрымалася не толькі пазнавальным і змястоўным, але і вельмі лірычным. Госці шчыра падзякавалі супрацоўнікам бібліятэкі і выказалі надзею, што гасцёўня збярэ іх яшчэ не раз.
Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.
Информацию читайте в номере 135 – 138 от 16.06.2012 г.