АДЗНАКА ПРАФЕСІЯНАЛАЎ – “ВЫДАТНА”

XVII абласны агляд народных і узорных аматарскіх калектываў Мінскай вобласці нядаўна сабраў інтструментальныя калектывы Смалявіччыны. Пацверджанне ганаровых званняў пачалося ў зале дзяцячай школы мастацтваў. Працяг выступлення калектываў адбыўся ў гарадскім Доме культуры.

АДЗНАКА ПРАФЕСІЯНАЛАЎ – “ВЫДАТНА”

XVII абласны агляд “народных” і “узорных” аматарскіх калектываў Мінскай вобласці нядаўна сабраў інтструментальныя калектывы Смалявіччыны.Пацверджанне ганаровых званняў пачалося ў зале дзяцячай школы мастацтваў. Працяг выступлення калектываў адбыўся ў гарадскім Доме культуры.

Ганаровае званне “народны” ці “узорны” – гэта не толькі пацверджанне высокага майстэрства і таленту выканаўцаў, але і вынік штодзённай працы таленавітых удзельнікаў творчых калектываў, бясконцых рэпетыцый, нястомнага адточвання тэхнікі выканання. Абараняць такія званні творчым калектывам даводзіцца кожныя тры гады. Чарговы раз ацэньваць нашых артыстаў прыехала камісія ў складзе дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народнага артыста Беларусі Міхаіла Іванавіча Берсана, галоўнага дырыжора ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Алега Мікалаевіча Сівага, галоўнага балетмайстра ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Марыны Мікалаеўны Шалаевай. Аднак, як мне падалося, прафесіяналы не столькі ацэньвалі выступленні, але і атрымлівалі асалоду ад творчасці смалявіцкіх музыкантаў.

Першымі пахвалявацца прыйшлося ўдзельнікам узорнага аркестра народных інструментаў Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Мар’яны Кіслых. У праграме выступлення калектыву значыліся шэсць разнастайных твораў, якія вучні Мар’яны Міхайлаўны адыгралі гучна і ў той жа час пранікнёна. Цудоўныя гукі спляталіся ў адзіны рознакаляровы ўзор, і кожны твор завяршаўся выбухам апладысментаў.

Віртуознае валоданне інструментамі прадэманстравалі і ўдзельнікі народнага аркестра народных інструментаў Пліскай дзіцячай школы мастацтваў. Выступленне гэтага калектыву прайшло ў адзіным творчым парыве. Нягледзячы на вялікую колькасць удзельнікаў аркестра, усе яны былі аб’яднаныя натхненнем і добрым настроем, якім шчыра дзяліліся з гледачамі. Ледзь стрымліваліся госці, каб усядзець на месцы падчас “Барыні” і “Скандынаўскага жарту”. “Запаліў” невялічкую залу і скрыпач Антон Саункін.

Выступленне ўзорнага дзіцячага духавога аркестра Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам дырыжора Юрыя Навінскага таксама ўразіла слухачоў. Сола на кларнэце, трамбоне, саксафоне, а таксама выступленне ансамбля “Ад шчырага сэрца” (кіраўнік Надзея Навінская) і саліста Алега Сёміна выдатна дапоўніла музычныя кампазіцыі ў выкананні аркестра.

Захапленне ад выступленняў калектываў раздзялілі з гледачамі і члены журы, якія шчыра падзякавалі музыкантам за вялікую і адданую працу. Пасля прагляду ўсіх калектываў быў адзначаны відавочны творчы рост аматараў, іх выканаўчага майстэрства. Прафесіяналы выказалі словы ўдзячнасці раённаму метадычнаму цэнтру і аддзелу культуры за выдатную арганізацыю канцэрта, а таксама ўсім удзельнікам творчых калектываў – за цікавую і насычаную праграму.

Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.

На здымку: 1 – народны аркестр народных іструментаў ДУА “Пліская дзіцячая школа мастацтваў” (саліруе Антон Саункін).

Фота аўтара.

Информацию читайте в номере 96 –100 от 27.04.2013 г.