Паводле звестак упраўленя сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама на раніцу 24 красавіка сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур пачалі амаль усе гаспадаркі раёна. Усяго сельгаспрадпрыемствамі раёна запланавана пасеяць 21280 гектараў яравых культур. Па стану на азначаную дату яравымі ў раёне быў засеяны 1431 гектар, ці 6,72 працэнта ад запланаванага. У сераду па тэмпах сяўбы лідаравала ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”, дзе было пасеяна 415 гектараў, ці 11 працэнтаў ад запланаванага. У ПСУП “Азярыцкі – Агра” і ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” было засеяна па 9 працэнтаў ад запланаванага, у РСУП “Пятровічы” — 6 працэнтаў, у філіяле ААТ «БЕЛАЗ» — упраўляючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» СВК “Першамайскі”, ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” і ПСУП “Смалявічы – Сузон” — па 3 працэнты, у РУП “Шыпяны – АСК” — 2 працэнты.

Начальнік участка №1 ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” Мікалай Цімафеевіч Ягніш расказаў, што яны пачалі сяўбу ранніх яравых яшчэ ў нядзелю. Па словах Мікалая Цімафеевіча, які мае агранамічную адукацыю і амаль што трыццаць пяць гадоў працуе ў адной гаспадарцы, сітуацыя, што склалася з-за позняй вясны, складаная, але не крытычная. Хлебаробам адначасова неабходна актыўна рыхтаваць глебу для сяўбы, весці падкормку азімых, пашы, сенажацяў. Абставіны складваюцца так, што ўвесь комплекс веснавых палявых работ трэба старацца весці адначасова і ў комплексе. Спецыяліст упэўнены, што ў гаспадарцы якасна і ў сціслыя тэрміны ўдасца справіцца з пастаўленымі задачамі. Тым больш, што ўся тэхніка добра падрыхтаваная, маецца ў неабходных аб’ёмах паліва. А самае галоўнае, працуюць у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” такія рупліўцы – механізатары, якія разумеюць усю адказнасць моманту і гатовыя працаваць, што называецца, ад цямна і да цямна. Да таго ж, у выпадку якой-небудзь “неспадзяванкі”, абавязкова прыйдуць на дапамогу адзін аднаму.
Механізатар Юрый Мікалаевіч Гамеза, хоць і працуе ў гаспадарцы толькі два гады, ужо паспеў тут заслужыць аўтарытэт і павагу. І тэхніка ў яго дагледжаная, і вытворчыя паказчыкі высокія. На трактары МТЗ-3022ДЦ у счэпе з шырокаахопным шасцімятровым пасяўным агрэгатам “Бярэсце” малады механізатар засявае каля пяцідзесяці гектараў за дзень. А на падвозе насеннага матэрыялу шчыруе Аляксей Іванавіч Цвірко.
На шырокім полі гаспадаркі паблізу пасёлка Дарожны мы з захапленнем назіралі, як кладзецца ў мяккую “пярыну” зямлі важкае зерне ячменю. Дарэчы, насенны матэрыял — суперэліта ўласнай вытворчасці, што ў суме са старанным доглядам дае магчымасць разлічваць на выдатны ўраджай.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымку: Ю.М. Гамеза.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 96 –100 от 27.04.2013 г.