На мінулым тыдні мерапрыемства пад назвай “Сустрэча з рамансам” сабрала ў гасціннай зале Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча даўніх сяброў – людзей, якія з вышыні жыццёвага вопыту як ніхто іншы маглі зразумець і ацаніць чуллівыя кампазіцыі.

На мінулым тыдні мерапрыемства пад назвай “Сустрэча з рамансам” сабрала ў гасціннай зале Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча даўніх сяброў – людзей, якія з вышыні жыццёвага вопыту як ніхто іншы маглі зразумець і ацаніць чуллівыя кампазіцыі.

Ва ўсе стагоддзі ва ўсіх краінах свету існавалі лірычныя песні на тэму кахання. Іх спявалі і простыя сялянскія дзяўчыны, і гарадскія паненкі, і іх служкі. Першыя рускія рамансы складаліся на французкай мове. Гэтым займаліся не толькі прафесійныя кампазітары, але і спевакі-аматары, таму іх імёны часта заставаліся невядомымі. Многія рамансы сёння блізкія і зразумелыя нам, таксама aяк і людзям мінулага стагоддзя. Музыку для рамансаў у розныя часы пісалі Чайкоўскі, Глінка, Якаўлеў і іншыя вядомыя кампазітары.

Сустрэча з рамансам у бібліятэцы адбылася дзякуючы Наталлі Іванаўне Шаблюк – пастаяннай чытачцы раённай бібліятэкі,  якая з задавальненнем пагадзілася прыняць удзел у лірычнай вечарыне. Раманс “Калітка”, “Гары, гары, мая зорка”, “Не будзі ўспаміны” і іншыя кампазіцыі ў яе выкананні далі магчымасць прысутным на мерапрыемстве гасцям адчуць усю глыбіню раманса. Прыгожыя мелодыі, пранікнёныя тэксты краналі самыя патаемныя струны душы. Менавіта таму запрошаныя госці яшчэ доўга не адпускалі Наталлю Іванаўну з імправізаванай сцэны, запрашаючы выканаць што-небудзь на “біс”.

Супрацоўнік бібліятэкі і добра вядомы чытачам раённай газеты паэт Аляксандр Генадзевіч Марозаў таксама падзяліўся сваёй творчасцю, агучыўшы некалькі сваіх рамансаў.

Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.

 

Подробную информацию читайте в номере 237 – 238  от 09.10.2013 г.