Каляды –
незвычайна добрае і цёплае свята, калі ўсе мы, як дзеці, чакаем цуда.

Напярэдадні
Калядаў і Новага года стартавала Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на
Каляды”. Гэта сумеснае мерапрыемства
грамадскіх аб’яднанняў «БРПА” і «БРСМ”, накіраванае на развіццё сацыяльнай
актыўнасці дзяцей і падлеткаў праз сацыяльна значную дзейнасць, якая
садзейнічае выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця міласэрнасці, дабрыні,
папулярызацыі традыцый хрысціянскай дабрачыннасці.

 

 

 

Каляды – незвычайна добрае і цёплае свята, калі ўсе мы, як дзеці, чакаем цуда.

Напярэдадні Калядаў і Новага года стартавала Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды”. Гэта сумеснае мерапрыемства грамадскіх аб’яднанняў «БРПА” і «БРСМ”, накіраванае на развіццё сацыяльнай актыўнасці дзяцей і падлеткаў праз сацыяльна значную дзейнасць, якая садзейнічае выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця міласэрнасці, дабрыні, папулярызацыі традыцый хрысціянскай дабрачыннасці.

У рамках акцыі ў нашай установе адукацыі быў арганізаваны дабрачынны збор канцылярскіх прылад, прадметаў мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг для дзяцей, якія па волі лёсу пазбаўлены сямейнай цеплыні.

З сабраных рэчаў за перыяд правядзення акцыі былі сфарміраваны навагоднія падарункі. 30.01.2014 г. актывісты «БРСМ” і «БРПА” адправіліся ў Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр. У час тэатралізаванага прадстаўлення яны правялі з выхаванцамі конкурсы, гульні, віктарыны і ўручылі падарункі.

Прыемна, што і дзеці, і дарослыя адгукнуліся і прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды”.

Разам мы падаравалі дзецям не толькі цацкі, спартыўны інвентар, канцылярскія прылады, кнігі, але і веру ў тое, што сярод нас шмат добрых,чулых і неабыякавых людзей, якія ў цяжкі час гатовы дапамагчы і падтрымаць.

Спяшайцеся тварыць добрыя справы! Ад сэрца – да сэрца!

Ульяна РАДЗІНСКАЯ, карэспандэнт піянерскай дружыны ДУА «Верхменская сярэдняя школа імя В.А.Тумара”.

НА ЗДЫМКУ: у Смалявіцкім СПЦ падчас акцыі «Цуды на Каляды”.

Фота з архіва ўстановы адукацыі.

Информацию читайте в номере 13 – 14 от 21.01.2015 г.