Міхась ЛІСОЎСКІ
СМАЛЯВІЧЧЫНЕ
Поле наша беларускае—
Скарб, багацце і краса.
То шырокае, то вузкае,
То ля лесу паласа.
Дарагая Смалявіччына –
Край прыгожы, дарагі.
Міхась ЛІСОЎСКІ
СМАЛЯВІЧЧЫНЕ
Поле наша беларускае—
Скарб, багацце і краса.
То шырокае, то вузкае,
То ля лесу паласа.
Дарагая Смалявіччына –
Край прыгожы, дарагі.
Мне з маленства ўсё тут звычнае –
І палеткі, і лугі.
Над прасцягамі зялёнымі
Далячынь і сінява,
Над лясамі задумённымі
Вышываная канва.
Дзе каменне тое дзелася,
Што з часоў ледавіка
Дзікім россыпам глядзелася
На палосцы мужыка?
Сярод вёсак Смалявіччыны
Родная мая Пліса
З забудовамі фабрычнымі
І ля лесу паласа.
МОЙ РОДНЫ КУТ
Мой родны кут са мной гамоніць.
Аб шчасці ўсё кругом пяе.
А шчасце лечыць, раны гоіць,
Калыша роздумы мае.
Ах,жыта, жыта залатое,
І ўшыр, і ўдаль азімы клін.
Давай пагутарым пра тое,
Як жыў калісьці селянін.
Як зерне сеялі рукамі—
Машын у вёсцы не было.
Зямля дзялілася шнуркамі,
Палоскі, межы за сялом.
Мужык з сахою быў араты.
Ён не чытаў і не пісаў.
І гэтак хлопцы і дзяўчаты,
І вёска родная Пліса.
Насілі зрэбныя кашулі,
Сярмягі, лапці, кажухі,
Аб шчасці ў казках толькі чулі.
Мой кут быў бедны і глухі.
А жнеі – бедныя кабеты,
Не зналі радыё, кіно,
З сярпамі, з дзеткамі праз лета
Пякліся ў полі ў жніво.
Цяпер жыццё другое стала.
За хлеб вялікі ў барацьбе
З вясёлай песняю метала
Сялянства ў камунізм ідзе.
Цяпер араты на загоне
Машынай жне і засяе.
Мой родны кут са мной гамоніць,
Аб шчасці ўсё кругом пяе.
Информацию читайте в № 363-366 от 30.11.2016г.