Анатоль Іванавіч Гарохавік (на здымку) родам з Лагойшчыны, з вёскі Ізбішча, але пасля заканчэння Беларускага палітэхнічнага інстытута ў 1970 годзе быў накіраваны на працу ў Смалявічы. Так усё жыццё працаваў інжынерам-электрыкам у Беларускай энергасістэме. Цяпер на пенсіі, жыве ў Смалявічах на вуліцы Дружбы.

Ужо ў сталым узросце адкрыліся ў чалавека творчыя здольнасці. Ён па-свойму бачыць навакольны свет і яго прыгажосць, любіць прыроду роднага краю, здольны на шчырыя, глыбокія пачуцці, якія потым выліваюцца ў вершаваныя радкі. Некаторыя творы Анатоля Іванавіча ўжо друкаваліся ў нашай газеце. І сёння мы знаёмім чытачоў з яго новымі вершамі.