У адзначаны час прайшоў фестываль адкрытых урокаў і факультатыўных
заняткаў, а таксама адбыліся пазакласныя мерапрыемствы па прадметах з
выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій і мультымедыйных сродкаў навучання. Былі
арганізаваны экскурсіі ў школьны краязнаўчы музей і конкурс чытальнікаў
паэтычных твораў «Гучы, роднае слова».
У адзначаны час прайшоў фестываль адкрытых урокаў і факультатыўных заняткаў, а таксама адбыліся пазакласныя мерапрыемствы па прадметах з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій і мультымедыйных сродкаў навучання. Былі арганізаваны экскурсіі ў школьны краязнаўчы музей і конкурс чытальнікаў паэтычных твораў «Гучы, роднае слова».
Пачаўся тыдзень адкрыццём выставы «З любоўю да роднага слова”. Быў праведзены адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 5-м класе па творы Алеся Гаруна «Датрымаў характар” (настаўнік М.М. Бацяноўская). З вучнямі 10-11-х класаў прайшло віртуальнае падарожжа па жыцці і творчасці мастакоў слова Янкі Купалы і Якуба Коласа (настаўнік В.У. Ільчанка). У 7-м класе быў праведзены адкрыты ўрок беларускай мовы «Асноўныя значэнні прыназоўнікаў” (настаўнік Т. А. Шымановіч). У 11-м класе былі праведзены факультатыўныя заняткі «Знакі прыпынку ў складаных сказах” (настаўнік В.У. Ільчанка) У 10-м класе быў праведзеныадкрыты ўрок беларускай літаратуры «Жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа” (настаўнік В.У. Ільчанка). А таксама 5 – 11-я класы прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі «Памяць сэрца” (настаўнік В.У. Ільчанка).
На працягу тыдня для вучняў НПК былі адчынены дзверы школьнага краязнаўчага музея, савет якога пад кіраўніцтвам В.В. Лянцэвіч правёў захапляльныя экскурсіі ў гісторыю нашай краіны.
Скончыўся тыдзень урачыстай узнагародай самых актыўных удзельнікаў, знаўцаў роднай мовы, літаратуры і культуры беларускага народа.
Т.А. ШЫМАНОВІЧ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Прылепскага ВПК дз/с – СШ”.
Информацию читайте в номере 87 – 90 от 18.04.2015 г.