Традыцыйна восенню ў Азярыцкаслабадской школе адбываецца восеньскі
кірмаш, на які запрашаюцца не толькі ўсе настаўнікі, вучні ўстановы адукацыі,
але і іх бацькі, сябры і, канешне, госці.
Ва ўсе вякі кірмаш традыцыйна быў месцам сустрэчы розных культур. А
менавіта беларускі кірмаш лічыўся самым гасцінным, добрым і славіўся сваёй
шырынёй і багаццем.
Традыцыйна восенню ў Азярыцкаслабадской школе адбываецца восеньскі кірмаш, на які запрашаюцца не толькі ўсе настаўнікі, вучні ўстановы адукацыі, але і іх бацькі, сябры і, канешне, госці.
Ва ўсе вякі кірмаш традыцыйна быў месцам сустрэчы розных культур. А менавіта беларускі кірмаш лічыўся самым гасцінным, добрым і славіўся сваёй шырынёй і багаццем.
Восеньскі кірмаш «Багатуха” ўжо не першы год вітае сяброў у нашай школе. З раніцы школа напоўнілася вясёлым гоманам дзяцей і бацькоў. Багацце пірагоў, печыва, прысмакаў, прыгатаваных матулямі вучняў, было да спадобы ўсім гасцям кірмашу. Вырабы, зробленыя рукамі навучэнцаў, упрыгожвалі не адну маленькую модніцу. А вучні другіх-чацвёртых класаў пацешылі гасцей сваімі выступленнямі.
У адкрыцці кірмаша прымаў удзел настаяцель храма Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы айцец Іаан, які заўсёды з’яўляецца жаданым госцем у нашай школе. Ні адно свята не абыходзілася без яго ўдзелу. Не абыйшоўся кірмаш і без журы, у склад якога ўвайшлі дырэктар школы А.Г. Меркуль, настаўнік-дэфектолаг В.В. Чушанкова і айцец Іаан.
Па выніках кірмашу, 1-ае месца занялі 2 ”А” і 3 ”В” класы, 2-ое месца — 2 «В” і 4 «В” класы , 3-яе месца – 4 «Б” клас.
У намінацыі «Лепшыя вырабы з прыроднага матэрыялу» найлепшым быў вызначаны 3″Б” клас. Першымі ў намінацыі «Самы рознапланавы асартымент” сталі вучні 3 «А” класа, «Арыгінальнасць афармлення” найбольш атрымалася ў вучняў 2 «Б” класа, а лепшымі ў намінацыі «Нацыянальны каларыт” сталі вучні 4 «А” класа.
Адным словам, кірмаш атрымаўся на славу, бо яго арганізатары паклапаціліся пра даступнасць цэн, якасць прадукцыі і шырокі асартымент вырабаў.
Марына БАЧЫЛА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Азярыцкаслабадская сярэдняя школа”.
Информацию читайте в номере 235 – 238 от 10.10.2015 г.