ЛЮТКА… САМАЯ ПРЫГОЖАЯ, САМАЯ ГАСЦІННАЯ, САМАЯ ВЕТЛАЯ І САМАЯ СВЕТЛАЯ
Кожны раз, калі ехала ў госці да любімай бабулі Надзейкі ў вёску Забрадзенне, выходзіла на аўтобусным прыпынку ў вёсцы Лютка. І ўвесь час мяне здзіўляла і кранала душу мілагучная назва. Адкуль яна пайшла? Мабыць, нехта так называў сваю каханую, толькі адну літару пераблытаў – Любка –Любачка – Любая – Лютка… А, мабыць, жылі тут жанчыны, якіх звалі Людамі… Але гэта толькі мае меркаванні. А ў гістарычных дакументах значыцца, што некалькі стагоддзяў назад на месцы, дзе стаіць вёска, быў лес і працякала рэчка, а побач была вялікая балаціна. Гадзюкі ды вужы вадзіліся, страшна хадзіць было. Ад таго балота тое Лютым празвалі. З цягам часу людзі балаціну асушылі, рэчка памялела, зямелькі ўраджайнай прыбавілася, а побач з Лютым балотам заснавался вёска. Таму і назву атрымала – Лютка.

У кнізе “Памяць” значыцца: Лютка, вёска ў Жодзінскім сельсавеце, за 8 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск-Орша. Атрымала назву ад Лютага балота, побач з якім яна ўзнікла. Вядома з ХІХ стагоддзя. Паводле перапісу 1897 года – вёска ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 15 двароў, 115 жыхароў; хутар, адзін двор, 13 жыхароў. У пачатку ХХ стагоддзя 16 двароў, 177 жыхароў, дзейнічала народнае вучылішча (адкрыта ў 1907 годзе). Па перапісе 1917 года 15 двароў, 111 жыхароў, у народным вучылішчы настаўнікам працаваў Трафім Чадовіч. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе народнага вучылішча была створана працоўная школа 1-й ступені, у якой вучыліся 32 хлопчыкі і дзяўчынкі (1926 г.). Паводле перапісу 1926 года – вёска, 32 двары, 184 жыхары. На пачатку 1930 –х гадоў быў створаны калгас “Сталінскі набор”, працавала кузня. На 01.04.1996 года – 40 двароў, 80 жыхароў, магазін.
Але кожная вёска – гэта, па-першае, яе жыхары. Вось і сабрала Лютка іх на сваё свята ў адзін са жнівеньскіх дней. Мнагалюдна было каля сядзібы Тамары і Віктара Кулінковічаў. Завітаў на свята і госць: старшыня Жодзінскага сельсавета Андрэй Мікалаевіч Бараўцоў.
Запрашаем і чытачоў нашай газеты пабываць на свяце.
Гучаць песні, разліваецца пад мірным небам музыка. Але зведала вёска Лютка і ваеннае ліхалецце. Многія з яе жыхароў ваявалі на фронце, не вярнуліся ў роднае сяло 11 воінаў і партызан, ахвярамі вайны сталі 15 мірных жыхароў. Прыйшлі з вайны салдаты і ўзяліся за мірную працу, але сёння ўжо многіх з іх няма ў жывых. Пагэтаму ў такі святочны дзень у хвіліне маўчання схілілі лютчане галовы перад светлай памяццю загінуўшых землякоў і ўсіх вяскоўцаў, якія жылі да гэтага часу і далі жыццё сучасным жыхарам Люткі.
Подробную информацию читайте в номере 195 – 198 от 28.08.2010 г.
М.МЕРКУЛЬ.
На здымках: 1 — У.П.Лашук; 2 — Уладзімір Рыгоравіч і Елізавета Ігнацьеўна Бутары; 3 — В.Я.Лашук і В.У. Казлоўская; 4 — удзельнікі мастацкай самадзейнасці Жажэлкаўскага сельскага клуба.