Бечык Варлен Леанідавіч, нарадзіўся 25 чэрвеня 1939 года ў вёсцы Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна, беларускі літаратуразнавец і крытык. Кандыдат філалагічных навук (1974). Лаўрэат літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа (1987). Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў “Свет жывы і блізкі” (1974), “Перад высокаю красою” (1984), “Шлях да акіяна” (1981) і інш.

Бечык Варлен Леанідавіч, нарадзіўся 25 чэрвеня 1939 года ў вёсцы Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна, беларускі літаратуразнавец і крытык. Кандыдат філалагічных навук (1974). Лаўрэат літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа (1987). Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў “Свет жывы і блізкі” (1974), “Перад высокаю красою” (1984), “Шлях да акіяна” (1981) і інш.

Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Пліскай сярэдняй школе (1960-1962). Памёр 13.11.1985г.

Кацюшэнка Міхась Пятровіч, нарадзіўся 1.03.1947 года ў Мінску, беларускі пісьменнік. Кандыдат філалагічных навук. Дзіцячыя і юнацкія гады яго прайшлі ў Смалявічах. Скончыў тут сярэднюю школу №2 (1965), потым Беларускі дзяржаўны універсітэт (1971). Працаваў у газеце “Чырвоная змена”, у ЦК ЛКСМБ, рэдактарам газеты “Знамя юности”, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Крыніца”.

Аўтар кніг прозы “Першая восень” (1972), “Трэці раўнд” (1977), “Адзін дождж на ўсіх” (1979), “Дні, як усе іншыя” (1981), “Сустрэча пасля развітання” (1984), “Урок маўчання” (1988), “Прызнанне левага крайняга” (1990).

Лінг Сяргей Сцяпанавіч, нарадзіўся 7.05.1937 года ў Мінску, дзяржаўны дзеяч Беларусі. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). З 1960 года працаваў аграномам у Копыльскім, Салігорскім і Любанскім раёнах, на кіруючых пасадах у сельскагаспадарчых органах у Любанскім і Салігорскім раёнах, старшынёй Слуцкага райвыканкома. У 1971-1978 гг. першы сакратар Смалявіцкага райкома КПБ, потым загадчык сельгасаддзела, сакратар Мінскага абкома КПБ. У 1982-1986 гг. – першы намеснік старшыні, старшыня Мінскага аблвыканкома. З 1986г. старшыня Дзяржкамітэта БССР па цэнах, намеснік старшыні Дзяржаўнага планавага камітэта БССР. З 1990 г. загадчык аграрнага  аддзела ЦК КПБ, у 1990-1991 гг. сакратар ЦК КПБ. У 1991-1994 гг. намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міністр эканомікі. З ліпеня 1994 г. намеснік, з лістапада 1996 г. в.а. прэм’ер-міністра Беларусі. У 1997-2000 гг. – прэм’ер міністр Рэспублікі Беларусь.

Панчанка Іван Трафімавіч, нарадзіўся 24.05.1928г. у в. Тарапаева Прачысценскага раёна Смаленскай вобласці, беларускі і рускі празаік і публіцыст. Закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1965). Працаваў машыністам на льнозаводзе і домабудаўнічым камбінаце, літсупрацоўнікам газеты “Советская Белоруссия” (1953-1955), старшынёй калгасаў імя Кутузава Стаўбцоўскага і “Камсамолец” Юрацішкаўскага (цяпер Іўеўскага) раёнаў. Затым быў карэктарам, загадчыкам аддзела пісем смалявіцкай раённай газеты “Ленінскі заклік”, карэспандэнтам абласнога радыё, шматтыражкі “Белорусский автозаводец”. З 1965 г. зноў загадчык аддзела пісем райгазеты “Ленінскі заклік”. Жыў у Смалявічах.

  Аўтар кніг нарысаў “Жодинские богатыри” (1971), “Люди высокого долга” (1973), “Жодинская хроника”(1977), дакументальнай аповесці “…И вечной будет музыка”(1986), кніг прозы “Порванные струны” (1975), “Уйдут метели зимние” (1980), “Новые знакомые” (1983), “Доброе соседство” (1988), “Тонкая рябина” (1992).