Згодна з існаваўшай да канца 1980-х гадоў палітычнай сістэмай  фактычнае кіраўніцтва сацыяльна-эканамічнымі працэсамі ў краіне ажыццяўлялі партыйныя органы. Райкомы партыі былі па сутнасці, кіруючым цэнтрам у раёнах, а першыя сакратары – галоўнай фігурай у раёне. І толькі з канца 1980-х – пачатку 1990-х гадоў рэальная ўлада перамясцілася да райвыканкомаў.

З дапамогай архіўных дакументаў стваральнікам кнігі ўдалося ўстанавіць прозвішчы тых, хто на працягу больш як 50 гадоў стаяў на чале Смалявіцкага раёна.

Першымі сакратарамі РК КПБ з’яўляліся: у першыя пасляваенныя гады – Павел Архіпавіч Садчанка, Т.Д. Канашонак, Васіль Мікалаевіч Маклакоў, Г.В. Гнусаў, у 1950-1960-я гады – Уладзімір Фёдаравіч  Міцкевіч, Пётр Рыгоравіч Мартысюк, Пётр Сяменавіч Печкуроў, Канстанцін Мікалаевіч Касінскі; у 1970 – 1980-я гады – Сяргей Сцяпанавіч Лінг, Уладзімір Мітрафанавіч Стаўскі, Віктар Сямёнавіч Чэчка, Пётр Пятровіч Кулеш. Апошнім першым сакратаром  райкома кіруючай на той час кампартыі быў  Уладзімір Мікалаевіч Лемеш.

Старшынямі райвыканкома працавалі: з 1944 г. да 1950 г. Арастовіч, Феадосій Вавілавіч Юданаў, Павел Антонавіч Траццякоў; у 1950-я гады – Васіль Трафімавіч Камароўскі, Пётр Барысавіч Кацюшэнка, Пётр Ягоравіч Чарнагузаў; у 1960-1980-я гады – Іван Емяльянавіч Курбыка, Георгій Анісімавіч Шчамялёў, Сямён Германавіч Шыпкоў, Канстанцін Канстанцінавіч Альшэўскі, Міхаіл Кірылавіч Смольскі, Васіль Васільевіч Сманцар, Віктар Сямёнавіч Чэчка; у 1990 гады – Аляксей Еўдакімавіч  Забалотны, Алег Аляксандравіч Кузняцоў, Пётр Георгіевіч  Буцін; у 1999-2008 гг. Мікалай Уладзіміравіч Неўмяржыцкі.