Шаноўная рэдакцыя!

Колькi разоў збiраўся напiсаць словы падзякi ў адрас нашай «раёнкi». Не ведаю,чаму,але хоць частку маiх разважанняў я вам рашыў адкрыць.

Па-першае, як прыемна кранае сэрца, калi сустракаеш на старонках  газеты знаёмыя твары,чатаеш рэпартажы аб тых мясцiнах, дзе сам калiсьцi жыў i працаваў.Тут , за мяжой, бачыш  усё зусiм iнакш. I, пагартаўшы старонкі газеты ў Ітэрнэце, адчуваеш, што жыццёвыя праблемы адыходзяць на другi план.

Па-другое, заўсёды знаходзiшся ў курсе тых спраў i падзей, якiя праходзяць на роднай  зямлi. Самi ўспамiны нясуць сюды,у край  вечнай спякотнай цеплынi, прыемную прахалоду нашых лясоў, крынiц, рэк i азёр. У такiя хвiлiны, як кажуць, душа спявае.

У знак падзякi працаўнiкам рэдакцыi газеты «Край смалявiцкi» я прапаную  свой  верш-песню. Хацелася, каб яна была  да спадобы ўсiм тым, хто сваёй працай спрыяе пераўтварэнню  нашай роднай  Беларусі  ў моцную квiтнеючую краiну.

Смалявiцкi мой край,адгукнiся,

Каб праз мора твой голас пачуў,

I данёсся ён шэпатам лiсця.

Край дзяцінства ўбачыць хачу.

Як звiсаюць з бяроз  цуда- косы,

Нiбы косы матулi маёй,

Зiхацяць серабрыстыя росы

На траве,над духмянай зямлёй.

Вольны вецер, дамчы песнi лесу,

Гонкiх соснаў з маiх Тумялёў,

Падаруй кветак  лiпы пах , бэзу,

Што прытулак ля ганку знайшоў.

У марскiя ўглядаюся далi-

Уяўляю жытнёвы прастор,

Каласоў залацiстыя хвалi

Там цудоўны сплятаюць узор.

Там буслы кружаць вальс у паднябессi,

I плыве жураўлёў стройны клiн,

Чуць хачу задушэўныя песнi,

Мне да болю знаёмых мясцiн.

 Край азёр,край кахання i свету,

Дзе б не быў я — заўсёды  з табой,

I табе я дару песню гэту,

Смалявiцкi край казачны мой!

З вялікай павагай і шчырай удзячнасцю  ваш зямляк Сяргей БУКА.

Верасень 2010. Iзраiль. Ашкелон.