І зноў, 25 верасня,  восеньскі кірмаш ”Чым хата багата” наведаў  Азярыцкаслабадскую сярэднюю школу.

 Як  вядома, восень у Беларусі – самая доўгачаканая, самая багатая пара; час завяршэння ўборкі ураджаю, збору дароў прыроды, садавіны, гародніны, грыбоў, арэхаў, пара ўборкі нашага беларускага “другога хлеба” – бульбы.

Ва ўтульнай  зале размясцілася  цудоўная выстава. Кожны клас падрыхтаваў свой стол, прыгожа ўбраўшы яго восеньскімі падарункамі, таварамі для продажу і падзелкамі з прыродных матэрыялаў.

Словы падзякі прысутным, здароўя і шчасця  пажадаў  дырэктар школы Уладзімір Фёдаравіч Каваленка. Уладзімір Фёдаравіч зазначыў, што школьнае мерапрыемства супала з рэспубліканскімі Дажынкамі  ў горадзе Ліда. Таксама на свяце прысутнічаў і яшчэ адзін госць – святар  Азярыцкаслабадского прыхода Іаан, які пажадаў усім поспехаў, удач-перамог і запрасіў наведаць выставу-продаж  кніг і іншых царкоўных прадметаў.

Ніводная хата не можа абыходзіцца без гаспадыні. І на наш кірмаш яна, Гаспадыня, таксама завітала з пірагом,  сімвалам таго, як дружна вучні і настаўнікі школы папрацавалі, каб  адзначыць гэта цудоўнае свята – свята ўраджаю. Парадаваў гасцей  і прыход Восені, якой вучні падрыхтавалі свае святочныя выступленні. Уразілі Восень аформленыя ў народным стылі сталы  3,4,6 класаў. Здзівіла і  афармленне стала 4 “А” класа, дзе быў выстаўлены багаты асартымент мёду, а самі вучні “пераўтварыліся” ў працавітых пчолак. Парадавалі гасцей і вырабы з прыродных матэрыялаў, зробленыя рукамі вучняў 3 “Б” класа. Яркія выступленні паказалі 2,5,7 класы.

Марына БАЧЫЛА, педагог-арганізатар Азярыцкаслабадской сярэдняй школы.

Информацию читайте в номере 247 – 248 от 27.10.2010 г.