Хто, цікава, прыдумаў словазлучэнне “малая радзіма”? Хіба можа Радзіма быць малой? Нават калі маецца на ўвазе не цэлая краіна, а горад, мястэчка, невялікая вёсачка. Для чалавека, які нарадзіўся там, гэта – разам, канешне ж, з Радзімай, Айчынай, Бацькаўшчынай – самае важнае, самае любімае месца на зямлі. Усе дарогі вядуць дадому, з усіх вандровак, далёкіх і блізкіх, мы спяшаемся туды, дзе і дрэва, і старая панская сядзіба, і валун у полі, і гаючая крыніца, і стары крыж на раздарожжы – асобная найцікавейшая гісторыя, якой варта падзяліцца з іншымі людзьмі.

Менавіта такімі меркаваннямі кіравалася “Народная газета”, калі вырашыла на сваіх старонках расказаць у праекце “Сем цудаў Беларусі”  пра кожны раён краіны падрабязна.

І яно таго варта было: сёлета праект “Сем цудаў Беларусі” па выніках Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая літара” атрымаў Гран-пры за лепшы творчы праект сярод рэспубліканскіх выданняў.

Дарэчы, “Народная газета” не першы раз выходзіць пераможцам у намінацыі “Лепшы творчы праект года”. “Залатой літарай” ужо ўганараваныя дадаткі “НГ” “Мая Беларусь” і “Сям’я”. “Мая Беларусь” за гады свайго існавання на старонках нашай газеты стала сапраўдным жыццяпісам усіх рэгіёнаў краіны. Няма раёна, у які б не зазірнулі журналісты “Народнай газеты”. І ўсюды найцікавейшыя людзі, іх добрыя справы, іх выдатныя ідэі – аб кожным асобную кніжку можна пісаць! А “Сям’я” – газета ў газеце, штотыдзень па суботах у ёй могуць знайсці цікавую і – галоўнае – карысную інфармацыю прадстаўнікі ўсіх пакаленняў, а яшчэ прыкладныя парады па вядзенню гаспадаркі, арыгінальныя рэцэпты смачных страў – усё для чытача, для яго інтарэсаў, яму на карысць. Апошняе “усё для чытача” з поўнай адказнасцю журналісты выдання могуць сказаць і пра іншыя праекты і дадаткі “Народнай газеты”: “Народны ўпраўдом”, “Квадратны метр”, “ЭкоСреда”, “Будзем здаровы!”…

Усе названыя праекты існуюць не адзін год, яны сапраўды цікавыя і карысныя і могуць яшчэ доўгі час выходзіць на старонках “Народнай газеты” пастаянна. Праекту “Сем цудаў” “НГ” таксама абяцае доўгае жыццё. Канешне, інтрыга захаваецца: з дапамогай чытачоў будуць выбраныя спачатку лідары з кожнага раёна, якія стануць потым удзельнікамі абласнога фіналу. Дарэчы, каб надаць праекту большую маштабнасць і папулярнасць, мы праводзім яго сумесна з аблвыканкамамі, райвыканкамамі, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённымі арганізацыямі РГА “Белая Русь”, раённымі газетамі. Пасля вызначацца лідары з кожнай вобласці – тады будзе фінал рэспубліканскі. Ці трапяць у яго цуды вашай мясцовасці – залежыць толькі ад чытацкай актыўнасці.

У “НГ” спадзяюцца, што жыхары раёна прымуць удзел у галасаванні на працягу ўсіх этапаў. Прагаласаваць можна на сайце www.ng.by. Абавязкова на яго зазірніце!

Уладзімір АНДРЫЕВІЧ, галоўны рэдактар «Народнай газеты».

Информацию читайте в номере 279 – 282 от 4.12.2010 г.