Традыцыйна прынята думаць, што праца бібліятэкара абмяжоўваецца работай з літаратурай і з чытачамі. Але ж гэта памылкова. Бібліятэкар – асоба творчая, і часцей за ўсё людзі, якія звязваюць свой лёс з кнігай, вельмі таленавітыя. Для такіх бібліятэкараў – творчых і таленавітых – у Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Багдановіча быў аб’яўлены конкурс, прысвечаны юбілею бібліятэкі. На конкурс прымаліся творчыя праекты на самыя розныя тэмы, запатрабаваныя сёння чытачамі. Для зручнасці карыстання праекты прадстаўляліся аўтарамі на папяровых і электронных носьбітах.

Тэмы праектаў, падрыхтаваных сурацоўнікамі бібліятэкі,– вельмі разнастайныя. Каб упэўніцца ў гэтым, пра кожны з іх крыху падрабязней.
Праект пад назвай “З гісторыі стварэння раённай газеты” падрыхтавала Ларыса Васільеўна Тылецкая. Гэта своеасаблівы летапіс «раёнкі» з архіўнымі фотаздымкамі і каментарыямі былых супрацоўнікаў. Унікальным можна назваць праект Людмілы Дзмітрыеўны Александровай, прысвечаны ўзорнай танцавальнай студыі сучаснага бальнага танца “Шарм”. Значныя перамогі, выступленні і гастролі калектыву – усё гэта можна знайсці на старонках праекту. Маштабны па аб’ёме праект, падрыхтаваны Ларысай Міхайлаўнай Дзяркач, прысвечаны гісторыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча. Сапраўдная манаграфія прысвечана гісторыі вясковых бібліятэк-філіялаў. Не адзін дзень Наталля Міхайлаўна Сёмуха працавала над ёй. У асабны праект сабрана гісторыя раённай дзіцячай бібліятэкі, яго аўтар – Наталля Леанідаўна Смірнова.
Цікавы праект падрыхтавалі Таццяна Уладзіміраўна Толкач і Наталля Фёдараўна Прыходзька. Яны падрабязна разгледзелі і адлюстравалі ў праекце аграэкатурыстычныя аб’екты Смалявіцкага раёна. Рэкламна-інфармацыйны матэрыял пра бібліятэку падрыхтавала да конкурсу Лізавета Аляксандраўна Барташэвіч. Вольга Анатольеўна Савіцкая ў сваім праекце з розных крыніц сабрала інфармацыю пра больш за 80 самых папулярных лекавых раслін. Аляксандр Генадзьевіч Марозаў прадставіў на конкурс выдавецкія працы: падрыхтаваў і выдаў у “хатніх” умовах зборнік вершаў мясцовай паэткі Яўгеніі Аляксандраўны Дзяркач, а таксама зрабіў электронны каталог работ шматковага шыцця паэтэсы, якія, дарэчы, зараз выстаўлены ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Багдановіча.
Подробную информацию читайте в номере 295 – 296 от 22.12.2010 г.
Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.