На мінулым тыдні вучні сярэдняй школы №2 г.Смалявічы сустракалі незвычайных гасцей: героі дзіцячай казкі разам з прадстаўнікамі шведскага пасольства ў Беларусі ладзілі мерапрыемства для старшакласнікаў.

У Беларусі толькі адно прадстаўніцтва скандынаўскіх краін – шведскае. Пасольства гэтай паўночнай краіны актыўна наладжвае культурныя стасункі з Беларуссю. Памочнік пасла Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Алеся Літвіноўская распачала творчую імпрэзу для школьнікаў.

– Самая лепшая дыпламатыя – гэта народная дыпламатыя, – перакананая Алеся. – Разам з краінамі паўночнай Еўропы мы ўдзельнічаем ў праекце штогодніх чытанняў у школах, бібліятэках. Падчас гэтага тыдня дзеці разам з дарослымі чытаюць кнігі скандынаўскіх пісьменнікаў. Дзякуючы адной з вашых выкладчыц, мы прыехалі менавіта ў Смалявічы. Мы папулярызуем шведскую культуру, дзіцячую літаратуру, бо маем дзесяткі цудоўных перакладаў на беларускую мову. Тым больш, што дзіцячая шведская літаратура – гэта брэнд нумар адзін у свеце па колькасці кніг, якія выдаюцца і чытаюцца.

Яскравы вынік такога супрацоўніцтва – кнігі Свэна Нурдквіста – дзіцячага шведскага пісьменніка і ілюстратара, выдадзеныя на беларускай мове. Ён вядомы перш за ўсё сваёй серыяй пра Пэтсана і яго ката Фіндуса. Гэтыя і іншыя кнігі шведскіх аўтараў госці падарылі школьнай бібліятэцы.

Прадстаўнік цэнтра шведскіх даследванняў Ангеліна Юркова правяла сярод вучняў віктарыну і даведалася, што школьнікі ведаюць пра паўночныя краіны. Яна распавяла аб тым, што ў іх цэнтры выкладаюць курсы паўночных моў, супрацоўнічаюць з пасольствам і праводзяць разнастайныя праекты, прысвечаныя культуры і традыцыям гэтай краіны.

Запрошаныя на мерапрыемства акцёры Валерыя і Андрусь расказалі школьнікам некалькі гісторый пра дзеда Пэтсана і яго ката Фіндуса. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні і спявалі разам з акцёрамі. Захопленыя казачным сюжэтам, школьнікі з дапамогай прывіда і штучнай курыцы спрабавалі адвадзіць ліса ад куратніка, навучыліся развітвацца па-шведску, пачаставаліся салодкімі падарункамі. Удзячнымі воплескамі старшакласнікі  развітваліся з гасцямі. Скончылася мерапрыемства невялічкай фотасесіяй.

Вікторыя КІРБАЙ.

Фота аўтара.

Информацию читайте в № 349-352 от 22.11.2017 г.