Сярод тых, хто суботнім ранкам 19 лютага спяшаўся ў гарадскі Дом культуры з нагоды правядзення там раённага злёту перадавікоў працы, быў і Андрэй Эдуардавіч ШАБУНЕВІЧ.
Андрэю Эдуардавічу — 29 гадоў. Нарадзіўся і вырас ён у пасёлку торфаздабытчыкаў, на Усяжы. Дом, дзе жыла яго сям’я, зусім непадалёк ад торфабрыкетнага завода, а бацькі Андрэя там жа і працавалі. Таму не дзіўна, што калі прыйшоў час выпускніку Усяжскай школы выбіраць сабе жыццёвую дарогу, то ён без ваганняў, як і многія аднагодкі, выбраў навучанне ў профільнай сталічнай ВНУ. Бацькі выбар юнака адобрылі. Тым больш, што і маці, і бацька шчыравалі на заводзе звычайнымі рабочымі, а сын, у хуткім часе, павінен быў стаць інжынерна-тэхнічным работнікам, спецыялістам. А якім жа бацькам не хочацца, каб дзеці пераўзышлі іх дасягненні, дабіліся ў жыцці больш, чым яны самі? І дырэктар ААТ “Торфабрыкетны завод “Усяж” Пётр Фёдаравіч Слясарчык таксама разгледзеў у тагачасным выпускніку школы здольнасці і лідарскія якасці. Як дальнабачны кіраўнік, ён заўсёды стараецца прывабіць маладыя кадры на прадпрыемства, а таму без ваганняў выдаў Андрэю накіраванне на вучобу.

Пяць гадоў навучання, поўныя спасціжэння ведаў у галінах здабычы карысных выкапняў, эканомікі, аховы працы, экалогіі… Адна з адметных якасцяў Андрэя — разважлівасць. Таму, калі шмат якія аднагодкі, замест спасціжэння навук акуналіся ў клубнае жыццё Мінска, Андрэй карпеў над падручнікамі. А маладую энергію і задор выплёскваў на спартыўных пляцоўках, асабліва — на футбольным полі.
Студэнцтва праляцела незаўважна. З 1 жніўня 2005 года малады спецыяліст прыступіў да работы на брыкетным заводзе. Спачатку — майстрам, а з 2007 года — начальнікам участка торфаздабычы №3. Можна ўявіць, якім гонарам за сына напаўняліся сэрцы бацькі і маці. Задаволена работай Шабуневіча і кіраўніцтва прадпрыемства. Андрэй Эдуардавіч узначальвае адно з самых складаных падраздзяленняў — участак торфаздабычы. Мінулым летам, калі не тое што на тарфяным полі, а і ў цяньку стаяла невыносная спякота, калектыў участка пры плане 98 тысяч тон нарыхтаваў 127 тысяч тон фрэзернага торфу патрэбнай якасці. А гэта значыць, што прадпрыемства не будзе адчуваць дэфіцыту сыравіны, людзі на іншых участках да наступнага сезону будуць забяспечаны працай.
Надзейны “тыл” забяспечвае Андрэю жонка Вольга, якая па спецыяльнасці педагог. Разам яны выхоўваюць дачушку Паліну. Маладая сям’я пакуль не мае ўласнага жылля. Месцяцца ў службовай кватэры прадпрыемства. Але ж маладога задору, мэтаскіраванасці Шабуневічам не займаць! Можна быць упэўненымі, што іх энергіі хопіць і для прафесійнай нівы, і для ўладкавання ўласнага дабрабыту.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымку: А.Э.Шабуневіч.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 49 – 52 от 5.03.2011 г.