Валавы надой малака на фермах сельгаспрадпрыемстваў раёна ў кастрычніку перавысіў аналагічны мінулагодні праказчык на тры працэнты. У абсалютным выражэнні жывёлаводы раёна надаілі за месяц 4414474 кілаграмы малака супраць 4299703 кілаграмаў у кастрычніку 2008 года.
У працэнтных суадносінах найбольшую прыбаўку да мінулагодняга ўзроўню атрымалі жывёлаводы ЗП “Штотц Агра-Сервіс” — 118 працэнтаў, на другім месцы — РУСВП “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” са 113 працэнтамі, на трэцім месцы РУСП “Зарэчча” (112 працэнтаў). Далей ідуць РУП “Шыпяны АСК” (111 працэнтаў), АССП “Першамайскі” РУВП “БелАЗ” (105 працэнтаў), СВК “Пліскі” (104 працэнты), ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” (103 працэнты), РСУП “Пятровічы” (101 працэнт). За апошні месяц бягучага года меней, чым за аналагічны перыяд 2008 года, надаілі малака ў дзвюх гаспадарках. Так, на МТФ ПСУП “Азярыцкі-Агра”вал склаў 99 працэнтаў, а на РУП “Эксперыментальная база “Жодзіна” — 89 працэнтаў.

Адпаведна, і надой ад фуражнай каровы ў кастрычніку 2009 года на ПСУП “Азярыцкі-Агра” скараціўся ў параўнанні з кастрычнікам 2008 года на 7,4 кілаграма, на РУП “Эксперыментальная база “Жодзіна” — на 70,1 кілаграма. Разам з тым, надоі ад фуражнай каровы ў абсалютным выражэнні ў гэтых дзвюх гаспадарках працягваюць заставацца аднымі з самых высокіх у раёне. Так, на РУП “Эксперыментальная база “Жодзіна” надаілі за месяц 627,5 кілаграма малака ад фуражнай каровы, а на ПСУП “Азярыцкі-Агра” — 501,9 кілаграма. Больш за пяцьсот кілаграмаў малака за апошні месяц ад фуражнай каровы надаілі таксама на малочнатаварных фермах РУСВП “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” (520,4 кілаграма) і АССП “Першамайскі” РУВП “БелАЗ” (505,8 кілаграма). На ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” гэты паказчык склаў 497 кілаграмаў, на РУСП “Зарэчча” — 436,2 кілаграма, на ЗП “Штотц Агра-Сервіс” — 430,7 кілаграма, на РУП “Шыпяны АСК” — 411,8 кілаграма, у СВК “Пліскі” — 400,5 кілаграма, на РСУП “Пятровічы” — 331 кілаграм.
Па розных каналах збыту гаспадаркамі рэалізавана ў кастрычніку 3653737 кілаграмаў малака ў фізічнай вазе. У параўнанні з тым жа перыядам мінулага года гэты паказчык склаў 96 працэнтаў. Істотна — да 125 працэнтаў — павысілі колькасць рэалізаванай прадукцыі на ЗП “Штотц Агра-Сервіс”. На РУСП “Зарэчча” рэалізацыя склала 112 працэнтаў да адпаведнага перяду мінулага года, на АССП “Першамайскі” РУВП “БелАЗ” — 102 працэнты, у СВК “Пліскі” і РУП “Шыпяны АСК” — 101 працэнт. З МТФ ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” рэалізавалі малака столькі ж, колькі і ў кастрычніку мінулага года. З астатніх сельгаспрадпрыемстваў малака рэалізавалі меней, чым у мінулым годзе. Так, з МТФ РУСВП “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” рэалізацыя знізілася на чатыры працэнты, з ПСУП “Азярыцкі-Агра” — на адзінаццаць працэнтаў, з РУП “Эксперыментальная база “Жодзіна” — на чатырнаццаць працэнтаў, з РСУП “Пятровічы” — на дзевятнаццаць працэнтаў.
У цэлым па раёну таварнасць малака ў кастрычніку склала 83 працэнты. У апошні дзень кастрычніка 97 працэнтаў рэалізаванага малака было прынята перапрацоўшчыкамі вышэйшым гатункам.
КАР. “КС”.