«Поздравляем! Поздравляем! Поздравляем!» – гучнымі выклікамі сустрэў калектыў настаўнікаў, вучняў і тэхнічных работнікаў Клянніцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы свайго дырэктара, Багдановіч Валянціну Іванаўну, сонечным ранкам 27 мая. Для святочнай лінейкі была светлая і добрая нагода – 55-гадовы юбілей справядлівага начальніка, любімай настаўніцы і проста шчырага чалавека.

«Поздравляем! Поздравляем! Поздравляем!» – гучнымі выклікамі сустрэў калектыў настаўнікаў, вучняў і тэхнічных работнікаў Клянніцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы свайго дырэктара, Багдановіч Валянціну Іванаўну, сонечным ранкам 27 мая. Для святочнай лінейкі была светлая і добрая нагода – 55-гадовы юбілей справядлівага начальніка, любімай настаўніцы і проста шчырага чалавека.

Ад нечаканай радасці Валянціна Іванаўна расчулілася і… заплакала! «Я чакала, што будуць у гэты дзень віншаванні, але што вось так уся школа сустрэне ў вестыбюлі з кветкамі, песнямі і апладысментамі – не!..» – прамовіла Валянціна Іванаўна, крыху ачуняўшы ад нахлынуўшых эмоцый.

Кожны клас падрыхтаваў падарунак свайму дырэктару: віншаванне, песню, паштоўку, кветкі, шарыкі – усе хацелі быць арыгінальнымі. А колькі слоў удзячнасці і пажаданняў у адрас Валянціны Іванаўны прагучала ў гэты дзень з вуснаў вучняў, бацькоў, калег! І сапраўды, ёсць за што дзякаваць і чым ганарыцца: Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, уладальніца медаля «За трудовое отличие», узнагароджаная Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай і падзякай старшыні Мінскага аблвыканкама, Ганаровымі граматамі Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і Смалявіцкага раённага аддзела адукацыі, падзякай старшыні Смалявіцкага райвыканкама – вось няпоўны пералік афіцыйных узнагарод Валянціны Іванаўны за 33 гады педагагічнай дзейнасці, 22 гады з якіх – на пасадзе дырэктара Клянніцкай школы…

… Нарадзілася Валянціна Пархомец 27 мая 1956 года ў гарадскім пасёлку Камарын Брагінскага раёна, што на Гомельшчыне, у сям’і служачых Івана Мікалаевіча і Паліны Паўлаўны. Там жа, у Камарыне, з залатым медалём скончыла сярэднюю школу, а ў 1973 годзе паступіла на гістарычны факультэт Міскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага.

Гады студэнцтва Валянціна Іванаўна ўспамінае як самыя яркія, запамінальныя і багатыя на падзеі часы. «Cпартсменка! Камсамолка! Актывістка! І… проста прыгажуня» – гэта якраз пра яе. У 1977 годзе наладжвалася паездка студэнцкага будаўнічага атрада МДПІ на БАМ, у якой, безумоўна, удзельнічала вядомая на факультэце студэнтка Пархомец. Камісарам атрада быў прызначаны студэнт факультэта прыродазнаўства, начальнік штаба працоўных спраў факультэта, член камітэта камсамола Іван Багдановіч… Ці трэба гаварыць, што пасля паездкі маладыя людзі ўжо не расставаліся? Так у 1977 годзе нарадзілася новая сям’я Багдановічаў – Івана Антонавіча і Валянціны Іванаўны, якой – няцяжка падлічыць – ужо 34 гады!

Потым лёс ненадоўга разлучыў маладых: Валянціна Іванаўна ў 1978 годзе была размеркавана на працу ў Дзяржынскую школу Смалявіцкага раёна, а Івану Антонавічу давялося давучвацца на пятым курсе ўніверсітэта, бо паступаў ён, ужо адслужыўшы ў радах Савецкай Арміі. Папрацавала маладая настаўніца гісторыі і англійскай мовы не больш за месяц – у верасні нарадзіўся сын Андрэй… Ужо пасля дэкрэтнага адпачынку, калі і Іван Антонавіч стаў дыпламаваным спецыялістам, уся сям’я прыехала ў Кляннік, які стаў Багдановічам родным на ўсе астатнія гады. З асаблівым пачуццём і глыбокай удзячнасцю ўспамінаюць Валянціна Іванаўна і Іван Антонавіч сям’ю Васіля Сямёнавіча Клянніцкага і Соф’і Ціханаўны Ляшчынскай, якія па-бацькоўску дапамаглі стаць на ногі, – пакуль не было ўласнай кватэры, прынялі ў свой дом, завуч Соф’я Ціханаўна дапамагала ў школьных справах. Шчырыя, паважлівыя адносіны не страцілі Багдановічы і Клянніцкія і зараз – сябруюць ужо пакаленнямі.

Мясцовае кіраўніцтва адгукнулася на жыллёвую праблему маладой сям’і – старшыня саўгаса імя Пятра Купрыянава Мікалай Іванавіч Базан пасадзейнічаў атрыманню жылля ў васьмікватэрным доме. Толькі праз некалькі гадоў, калі ўжо нарадзілася дачка Таццяна, Багдановічы атрымалі пастаяннае ўласнае жыллё. Але ніякія бытавыя праблемы не перашкаджалі маладым настаўнікам весці сваю годную справу – выхоўваць маладое пакаленне, вучыць іх быць сапраўднымі людзьмі…

Подробную информацию читайте в номере 128 – 129  от 8.06.2011 г.

Уладзімір КАМАРОЎСКІ, былы вучань Клянніцкай школы.

Фота А.ВАЛАДЗЬКО.