“Трэба любіць і шанаваць родную мову, родную культуру”
Аб гэтым ён сказаў падчас наведвання Смалявіцкага раёна на гэтым тыдні, у сераду. Яго сустракалі і суправаджалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Віктаравіч Шлыкаў, начальнік аддзела культуры Галіна Іванаўна Харламава і старшыня Драчкаўскага сельсавета Марына Уладзіміраўна Гнедчык. На прыём грамадзян, які Павел Латушка правёў у вёсцы Драчкава, прыйшлі людзі з рознымі просьбамі і прапановамі. Напрыклад, жыхарку вёскі Заямнае турбуе адсутнасць дастатковай колькасці аўтобусных маршрутаў, каб неяк дабрацца да горада Мінска, дзе многія працуюць. На што Павел Паўлавіч паабяцаў направіць неабходныя звароты ў адпаведныя інстанцыі, якія займаюцца пытаннямі транспарту, каб вырашыць гэту праблему.

А вось настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №3 горада Мінска, ураджэнка вёскі Зарэчча, Таццяна Мікалаеўна Апацкая прыйшла з прапановай. Яна доўгі час займаецца вывучэннем творчай дзейнасці беларускага літаратутнага дзеяча, паэта-перекладчыка Язэпа Семяжона, які нарадзіўся ў вёсцы Пятровічы. У гэтай справе ёй дапамагаюць і мясцовыя жыхары, і родзічы знакамітага земляка. Сабралася дастаткова матэрыялаў, пагэтаму, на яе думку, неабходна стварыць у вёсцы Пятровічы куток імя Язэпа Семяжона. А яшчэ прапанавала на будынку школы, дзе ён вучыўся, павесіць мемарыяльную дошку. Таццяна Мікалаеўна нагадала, што ў Пятровічах нарадзіўся яшчэ адзін знакаміты чалавек — Эдвард Пякарскі, беларускі этнограф, фалькларыст. Памяць аб якім таксама неабходна ўшанаваць.
Уважліва выслухаўшы, Павел Латушка падтрымаў прапанову і запэўніў, што Міністэрства культуры не застанецца ў баку, акажа неабходную дапамогу.
Пасля прыёму грамадзян Павел Паўлавіч наведаў Драчкаўскі сельскі клуб і клуб ў вёсцы Пятровічы, дзе меў магчымасць пагутарыць з мясцовымі жыхарамі і ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці, выслухаць іх просьбы і заўвагі, адказаць на пытанні.
М. МЕРКУЛЬ.
На здымках: 1. Прыём грамадзян вядзе П.П. Латушка
Фота А. ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 202 – 205 от 3.09.2011 г.