Бібліятэкі – гэта не толькі кнігі, любоў да чытання, яшчэ гэта шмат цікавых мерапрыемстваў, у тым ліку і спартыўных.

2018 год – асаблівы год для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэтым годзе святкуецца іх стагоддзе. На працягу года ў Чырвонасцяжскай сельскай бібліятэцы будзе збірацца матэрыял па дадзенай тэматыцы “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”.

А яшчэ зусім нядаўна ў Чырвонасцяжскай сельскай бібліятэцы прайшло спартыўнае спаборніцтва “Адзін за ўсіх – усе за аднаго”, прысвечаннае гэтай знамянальнай даце.

Напярэдадні гэтага мерапрыемства бібліятэкар прапанавала вучням прынесці фотаздымкі сваіх бацькоў, якія былі прадстаўлены на фотавыставе “Тата мой ва ўсім герой”. Падчас мерапрыемства былі праведзены цікавыя конкурсы: “Ветлівыя словы”, “Баявыя пеўні”, “Пападзі ў цэль”, “Ваданосы”, у якіх дзеці актыўна прымалі ўдзел. А яшчэ бібліятэкар распавяла дзецям пра тых, каго ў мінулым называлі рыцарамі і якога чалавека мы можам назваць рыцарам у нашы дні. Напрыканцы сустрэчы дзеці далі характарыстыку сапраўднаму рыцару. Гэта той, хто гатовы дапамагчы ва ўсім, абараняць слабага, дзяўчынку, а таксама ставіцца з павагай да старэйшых людзей. Да гэтага дзеці паабяцалі імкнуцца ў сваім жыці.

* * *

2018 год у рэспубліцы аб’яўлены Годам малой радзімы. Няма на зямлі нічога радней і бліжэй, чым той куток, дзе з’явіліся мы на свет.

Так, у Чырвонасцяжскай сельскай бібліятэцы да гэтай падзеі арганізавана выстава “Зямля бацькоў – мая зямля!”, на якой усім жадаючым

можна пазнаёміцца з летапісам п. Чарніцкі, раглядзець малюнкі дзяцей пра свой родны край, вырабы з дрэва, саламяныя лялькі, зробленыя рукамі вучняў.

На фота: моманты мерапрыемства.

Кар. “КС”.

Информацию читайте в номере 77-80 от  14.03.2018 г.