Тыдзень назад, пры разглядзе колькасных паказчыкаў у галіне малочнатаварнай вытворчасці раёна, мы з аптымізмам адзначалі, што аб’ём надояў у супастаўленні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся. “Плюс” адзначаўся як па валавым надоі, так і па надоі ад фуражнай каровы. З задавальненнем паведамляем, што станоўчыя тэндэнцыі ў гэтым плане захоўваюцца. Так, валавы надой за пяць дзён кастрычніка склаў па раёне 878,13 тоны, што адпавядае 111 працэнтам да таго ж перыяду ў 2010 годзе. Ад кожнай каровы атрымана за такі ж адрэзак часу 85,75 кілаграма малака (81,95 кілаграма ў мінулым годзе).

Найбольшая прадуктыўнасць рагуль назіраецца ў АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”, дзе за пяць дзён месяца надаілі ад каровы 96,71 кілаграма малака, ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 95,96 кілаграма, ПСУП “Азярыцкі-Агра” — 94,5 кілаграма. Самая нізкая прадуктыўнасць дойнага статка ў ЗП “Штотц Агра-Сервіс” — 62,2 кілаграма з пачатку месяца і РСУП ”Пятровічы” — 55,2 кілаграма. Адзначым, што абсалютная большасць гаспадарак па гэтаму паказчыку ідзе з “плюсам”, толькі на ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” за пяць дзён кастрычніка бягучага года надаілі крыху меней (на 0,18 кілаграма), чым за такі ж адрэзак часу ў мінулым годзе.

Надой ад фуражнай каровы за апошні дзень склаў па раёну 17,12 кілаграма, што на 0,85 кілаграма больш, чым у мінулым годзе.

З пачатку месяца рэалізавана малака ў фізічнай вазе 790,548 тоны, або 117 працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню. Таварнасць малака склала 90 працэнтаў. Найвышэйшы рост рэалізацыі прадукцыі ў параўнанні з 2010 годам забяспечаны ў ПСУП “Азярыцкі – Агра” (127 працэнтаў), РДУП “Шыпяны-АСК” (122 працэнты), АССП “Першамайскі” (121 працэнт). Зніжэнне рэалізацыі малака да 96  працэнтаў дапусцілі толькі ў адной гаспадарцы — ЗП “Штотц Агра-Сервіс”.

З асаблівым гонарам за жывёлаводаў нашага раёна можна адзначыць, што 5 кастрычніка малочнатаварныя фермы такіх сельгаспрадпрыемстваў, як ЗП “Штотц Агра-Сервіс”, ПСУП “Азярыцкі-Агра”, АССП “Першамайскі”, ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”, РДУП “Шыпяны-АСК” і ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” ўсё малако, рэалізаванае ў гэты дзень, паставілі на перапрацоўчыя прадпрыемствы найвышэшым гатункам — “экстра”. Гэты факт кажа аб высокай культуры вытворчасці, строгай дысцыпліне працы. вытрымліванні ўсіх тэхналагічных, санітарных і іншых патрабаванняў работнікамі і спецыялістамі жывёлагадоўчай галіны гэтых гаспадарак.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 232 – 235  от 8.10.2011 г.