У гэтым годзе яе пасевы на зерне былі размешчаны на 1959 гектарах. Па стану на 10 кастрычніка ўжо сабрана 6949 тон зерня кукурузы з плошчы ў 620 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць дадзенай культуры складае 112 цэнтнераў з гектара, што з’яўляецца выдатным вынікам працы нашых земляробаў. У падтрымку гэтага сцвярджэння можна прывесці такі факт: у Злучаных Штатах Амерыкі, якія з’яўляюцца прызнанымі лідэрамі па вырошчванні кукурузы ў свеце, ураджайнасць кукурузы па зерневай тэхналогіі некалькі апошніх гадоў вагаецца каля ста цэнтнераў з гектара. А ў суседняй Украіне, дзе кліматычныя ўмовы для вырошчвання кукурузы лепшыя, чым у нас, ў гэтым годзе не ўсе фермеры маюць нават і па 70 цэнтнераў з гектара.

Сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна па ўраджайнасці кукурузы на зерне ў лідэрах АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”, дзе маюць 141 цэнтнер з гектара, ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” (135 цэнтнераў з гектара), ПСУП “Азярыцкі – Агра” (123 цэнтнеры з гектара). Не нашмат адстаюць ад лідэраў ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” (115 цэнтнераў з гектара) і ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” (114 цэнтнераў з гектара). 85,1 цэнтнера зерня кукурузы з гектара маюць на ЗП “Штотц Агра-Сервіс”, 82 цэнтнеры — на РСУП “Пятровічы”, 71 цэнтнер — на РДУП “Шыпяны-АСК”.
Такі высокі ўраджай папоўніць кармавыя запасы і дасць магчымасць атрымаць канцэнтраваныя кармы для жывёлагадоўчых комплексаў і птушкафабрыкі. Кукурузнае зерне па біялагічнаму саставу лёгка засвойваецца жывёламі і садзейнічае павышэнню іх прадукцыйнасці.
Таксама актыўна ідзе ўборка кукурузы на зялёны корм і сілас. Яна ўбрана з плошчы 4640,2 гектара, што складае 73 працэнты ад плана. Сабрана 189710 тон зялёнай масы пры сярэдняй ураджайнасці 2409 цэнтнераў з гектара.
У цэлым па раёне сітуацыя з забяспечанасцю жывёлы кармамі не выглядае напружанай. У сярэднім на ўмоўную галаву маецца 28,4 цэнтнера кармавых адзінак. На кожную галаву ў РСУП “Пятровічы” маецца 35,72 цэнтнера кармавых адзінак, на ААТ Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 33,49 цэнтнера, на ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 33,1 цэнтнера, у АССП “Першамайскі” — 32,28 цэнтнера. А вось корманарыхтоўшчыкам ЗП “Штотц Агра-Сервіс” у гэтыя дні трэба вельмі пастарацца, бо тут нарыхтавана толькі 15,98 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. У корманарыхтоўшчыкаў замежнага прадпрыемства для кармлення жывёлы не хапае сена, якога нарыхтавана толькі 42 працэнты ад плана, сенажу (62 працэнты ад плана), сіласнай масы (67 працэнтаў ад плана).
Зараз кармы рыхтуюцца з кукурузы. Вучоныя-аграрнікі і спецыялісты рэкамендуюць у зялёную масу дабаўляць кансерванты. Што і робяць ў гаспадарках нашага раёна, хто ў большай, а хто ў меншай ступені. Кансерванты паляпшаюць якасць сіласу, павялічваюць спажыўнасць корму.
Застаецца актуальнай праблемай і вільготнасць масы. На зялёна-жоўтых участках яна не перавышае дапусцімыя 80 працэнтаў. Калі ж кукурузу падпірае буйнае зялёнае пустазелле, вільготнасць можа і перавышаць норму. Трэба памятаць, што якасць корму залежыць і ад трамбоўкі. Усё гэта — тэхналогія асенняй нарыхтоўкі кармоў. І яе трэба абавязкова выконваць, інакш якасці не будзе.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Информацию читайте в номере 236 – 237 от 12.10.2011 г.
<!—EndFragment—>