Блізіцца да фіналу ўборка бульбы. Па стану на 10 кастрычніка сельгаспрадпрыемствы выкапалі клубні з 402 гектараў, што адпавядае 98 працэнтам ад плана. Высокі тэмп уборкі “другога хлеба” ўдалося забяспечыць дзякуючы высокай механізацыі гэтага працэсу. Ураджайнасць бульбы ў сярэднім па раёне склала 241 цэнтнер з гектара. Найлепшую аддачу — 308 цэнтнераў з гектара — ад гэтай культуры атрымалі ў ПСУП “Азярыцкі-Агра”, дзе ў бягучым годзе вырошчвалі многа новых гатункаў, у тым ліку і на эксперыментальным паказальным полі, а таксама ў ТАА “Верасень-Сервіс” — 280 цэнтнераў з гектара.

 

Многія смалевічане ўжо паспелі зрабіць “стратэгічны” запас клубняў на зіму, а хто яшчэ не паклапаціўся, мае магчымасць гэта зрабіць на кірмашах, якія праходзяць па выхадных на Цэнтральнай плошчы горада. Набыць тут можна не толькі бульбу, а і любую прадукцыю раслінаводства і жывёлагадоўлі.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 236 – 237  от 12.10.2011 г.

<!—EndFragment—>